Алена Дзмітрыенка – гонар шумілінскіх газавікоў

Культура Общество

Алена Дзмітрыенка – гонар шумілінскіх газавікоў
Ты маеш права быць розным, але ж таленавітым ты быць абавязаны – думаецца, што так можна сфармуляваць галоўны жыццёвы прынцып віцебскіх газавікоў. Усё, што мае адносіны да  творчасці, да прыгожага, да вечнага, лёгка адгукаецца ў іх сэрцах жаданнем тварыць, удасканальвацца, заваёўваць новыя і новыя сцэны.
Газавікі на чале з генеральным дырэктарам абласнога прадпрыемства П. П. Шэршнем строга дбаюць пра тое, каб таленавітыя дзеці работнікаў мелі магчымасць развівацца. Дзеля гэтага ў “Віцебскаблгазе” у некалькі этапаў праходзіць абласны дзіцячы конкурс мастацкай самадзейнасці.
Вось і дачка начальніка газавай службы Шумілінскага раёна Сяргея Дзмітрыенкі Алена не першы раз ўдзельнічае ў конкурсе: імкнецца скарыць журы ігрой на цымбалах. Сёлета яна вярнулася з фіналу конкурсу з перамогай: заваявала дыплом I ступені ў намінацыі “арыгінальны жанр”. Настаўніца дзіцячай школы мастацтваў Алена Скорынава, якая займаецца з дзяўчынкай, расказала, што журы адзначыла істотны рост майстэрства юнай цымбалісткі.
Алена Дзмітрыенка наведвае школу мастацтваў чацвёрты год, паказвае сябе стараннай, адказнай вучаніцай. Яна дакладна ведае, што за лёгкасцю і прыгажосцю ігры стаіць штодзённая вялікая работа. З конкурсу яна прыехала стомленая, але задаволеная. Радасць ад перамогі была падмацавана добрымі падарункамі ад арганізатараў і прэміяй у паўтара мільёна.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *