Мария Скоринова из Шумилино победила в конкурсе юных пианистов

Культура Молодёжь


Натхненне маленькай Машы

Першыя перамогі юных музыкантаў радуюць, натхняюць іх дораць імпэт для новых здзяйсненняў і асабліва руплівай працы. А фестываль-конкурс юных піяністаў, які нядаўна праходзіў у Наваполацку, і ў якім паўдзельнічала Марыя Скорынава, так і называўся – “Натхненне”. Дзяўчынка стала лаўрэатам I ступені, і для  яе, дарэчы, гэта далёка не першая перамога. Нягледзячы на свой юны ўзрост, Маша ўжо даволі прафесійны выступоўца. Спачатку яна выходзіла на сцэну ў складзе сямейнага ансамбля Скорынавых “Чароўныя музыкі”, цяпер выступае і сольна.

За яе спінай багата выступленняў на самых розных сцэнах. Талент дзяўчынкі не раз быў высока ацэнены самым кампетэнтным журы. І не толькі па музыцы, але і, напрыклад, па маляванні. А сёлета Марыя Скорынава была ўдастоена абласной прэміі па падтрымцы творчай моладзі.

Дзяўчынка займаецца з педагогам па класу фартэпіяна Ганнай Красоўскай. Яна вельмі старанная і сур’ёзная, дарэчы, музычную школу яна пачала наведваць раней за звычайную агульнаадукацыйную. Машы зараз толькі 8 год, а яна ўжо амаль тры гады вучыцца ігры на фартэпіяна. Можна меркаваць, што такі ўпэўнены старт можа падарыць нашаму раёну музыканта з сусветным імем. Поспехаў, Маша!

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *