Родителям курсанта Анатолия Лося пришла благодарность из Могилёвского института МВД

Образование Общество

Годна вучыцца і сумленна служыць!
Начальнік Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук выказаў падзяку бацькам курсанта Анатоля Лася Алене Анатольеўне і Сяргею Леанідавічу за выхаванне сына як уважлівага, працалюбівага, ветлівага і спагадлівага грамадзяніна нашай краіны.
“Годна вучыцца і сумленна служыць!” – такі дэвіз у Магілёўскага інстытута МУС. Менавіта яго ў сваім жыцці і прытрымліваецца курсант чацвёртага курса факультэта міліцыі Анатоль Лось, ураджэнец вёскі Язвіна Шумілінскага раёна.
З першых дзён службы  ён паказаў сябе добрасумленным і старанным курсантам, здольным  выконваць пастаўленыя задачы, не лічачыся са сваім часам.
Па словах начальніка курса падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Колічкіна, Анатоль  з’яўляецца прыкладам дысцыпліны і адказнасці пры выкананні службовых абавязкаў як для курсантаў аддзялення, так і для ўсяго асабістага саставу курса.
– Мой абавязак  – аказваць дапамогу сваім сябрам у вучобе і паказваць прыклад у дысцыпліне, – прызнаецца курсант. –  Галоўнае, чаму нас тут вучаць, – гэта ўзаемадапамога.  Курсанты інстытута  наведваюць тэарэтычныя і практычныя заняткі,  якія для будучых спецыялістаў праходзяць не толькі ў лекцыйных залах і вучэбных аўдыторыях, але і на вучэбных палігонах па розных накірунках аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў, у крыміналістычнай лабараторыі, камп’ютарных класах, цірах.
Анатоль Лось –  ужо амаль выпускнік. Ён дакладна ведае, што быць курсантам Магілёўскага інстытута МУС  не толькі вялікі гонар, але і сур’ёзная праца, якая ўжо дае адчувальныя вынікі.
Пажадаем Анатолю далейшых поспехаў у службовай дзейнасці!
Тыя, хто рашыў паступаць у Магілёўскі інстытут МУС, на сайце http://www.institutemvd.by   ужо зараз могуць прайсці электронную рэгістрацыю абітурыента.
Любоў ШУМІЛКА.
Надрукавана ў №23 ад 18.03.2016 г.



1 комментарий по теме “Родителям курсанта Анатолия Лося пришла благодарность из Могилёвского института МВД

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *