Шумилинские волейболисты выйграли все игры и стали первыми в республике

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Шумілінскія валейбалісты – пераможцы рэспубліканскай Дзіцячай лігі!
Валейбольная каманда Шумілінскай ДзЮСШ стала пераможцай рэспубліканскай Дзіцяча-юнацкай лігі па валейболе. Другое месца ў каманды  асобнай спецыялізаванай ДзЮШАР імя А. Сапегі “Гродна-1”, трэцяе – у спецыялізаванай ДзЮШАР “Энергія” (Гомель).
Нашы валейбалісты не прайгралі ніводнай гульні. Накірунак на перамогу ў рэспубліканскім турніры юныя шумілінскія валейбалісты ўзялі адразу, калі ў першым туры ў Гродна абыгралі пяць каманд прэстыжных спартыўных школ з Мінска, Гомеля і Гродна. Перамога дазволіла нашым валейбалістам правесці другі, зноў такі пераможны, тур у родных сценах, у Шуміліне. На мінулым тыдні трэці заключны тур лігі  прайшоў у Гомелі. Выхаванцы Аляксея Паршыкава правялі яго ўпэўнена і моцна.  Прыгожы атакуючы валейбол, цікавыя камбінацыі  сталі залогам перамогі ва ўсіх сустрэчах.

Віншуем з яскравай перамогай Данііла Сафонава, Аляксандра Лабачова, Ілью Піульскага, Ілью Хамаганава, Данііла Абраменку, Станіслава Бяззубенку, Паўла Церашчука, Мікіту Шкулава, Міхаіла Фядотава, Мікіту Філіпава і трэнера Аляксея Паршыкава і жадаем далейшых поспехаў на валейбольных пляцоўках!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №23 ад 18.03.2016 г.



2 комментария по теме “Шумилинские волейболисты выйграли все игры и стали первыми в республике

  1. Молодцы, ребята!!! Отдельное спасибо тренеру Алексею Паршикову. Достойно! Профессионально! И форма красивая. Молодцы, так держать!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *