Спортивные новости Шумилинского района

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Міні-футбол
Завяршылася Альтэрнатыўная ліга па міні-футболе г. Віцебска. ФК “Шуміліна” заняў другое месца, перамагла ў турніры каманда “Аблсельбуд” (Віцебск).
Нашы футбалісты ў турніры правялі 16 матчаў, з якіх у дзесяці перамаглі, у двух сыгралі ўнічыю і ў чатырох – прайгралі. ФК “Шуміліна” забіў 95 галоў і прапусціў 35. У агульным спісе сярод лепшых распасоўшчыкаў турніру на другім радку Максім Дземідзенка, на рахунку якога 18 галявых перадач, сярод бамбардзіраў –  на пятым месцы Андрэй Мазанкоў (18 галоў), па сістэме “гол+пас” – дзявяты Аляксандр Буланаў (13 галявых перадач і 13 галоў). Сяргея Гоманава  прызналі лепшым галкіперам спаборніцтваў.
Сярэбранымі прызёрамі Альтэрнатыўнай лігі па міні-футболе сталі: Аляксандр Янкевіч, Аляксандр Архіпаў, Арсеній Каробчыц, Андрэй Мазанкоў, Сяргей Гоманаў, Аляксандр Пушноў, Аляксандр Буланаў, Максім Дземідзенка, Аляксандр Яцэнка, Яўген Салаўёў, Станіслаў Прасветаў, Аляксандр Ходзюш і Дзмітрый Байдакоў.

Грэка-рымская барацьба
У Лідзе прайшло маладзёжнае першынство рэспублікі па грэка-рымскай барацьбе. У вагавой катэгорыі 76 кг другім стаў абальчанін Вадзім Грачухін, трэніруе спартсмена Пётр Ганушчанка.
*  *  *
Віцебск прымаў удзельнікаў абласнога першынства прафсаюзаў  па грэка-рымскай барацьбе. Барцы з нашага раёна перамаглі ў трох вагавых катэгорыях: шумілінскія барцы  Раман Хадуноў і Кірыл Крыўко (трэнер Юрый Сцяпанаў) – у катэгорыях 27 і 73 кг, абальчанін  Мікіта Барсукоў (трэнер Пётр Ганушчанка) – у катэгорыі 53 кг.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *