С дипломами вернулись юные шумилинские певцы и танцоры с международного фестиваля

Культура Общество

“Дзве сястры – Беларусь і Расія”
З дыпломамі і цудоўным настроем вярнуліся юныя спевакі і танцоры Шуміліна з Міжнароднага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Дзве сястры – Беларусь і Расія”, які восьмы раз ладзіцца ў гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Фестываль трывала пасяліўся на віцебскай зямлі, ён з кожным годам набірае абароты. Сёлета фестываль сабраў больш за 200 выканаўцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама са Смаленскай і Пскоўскай абласцей.
Задачу не разгубіцца і не згубіцца ў гэтым моры талентаў шумілінцы выканалі годна.
Салісты Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў выступілі ў намінацыі “эстрадны вакал”, вакальная група – у намінацыі “акадэмічны вакал”. Удзельнікі харэаграфічнага аддзялення з дапамогай прыватнага танца аздобілі канцэртныя нумары, дапамаглі ім выглядаць ярка і запамінальна. У выніку шумілінскія зорачкі сталі дыпламантамі, а Вераніка Юрчанка адзначана спецыяльным дыпломам.
За добрае выступленне дзяцей на міжнародным фестывалі заслужылі прызнанне выкладчыкі харавога аддзялення ДШМ Алена Сініцкая, Нэлі Жаваранкава, Алена Фёдарава, а таксама выкладчыца харэаграфічнага аддзялення Кацярына Кузьміна.
Выдатна выступіла на конкурсе салістка Марыя Карась, вучаніца 6  «А» класа Шумілінскай СШ №1. Марыя спявала дзве песні, беларускую народную “Ой, вясна” і рускую “Летела гагара”. Марыя скарыла журы ў намінацыі “саліст-вакаліст” і атрымала дыплом 1 ступені. Перамогу на прэстыжным конкурсе юная спявачка падзяліла са сваім музычным кіраўніком Наталляй Філіпавай.
Віншуем! Мы не сумняваемся, што ў самы бліжэйшы час таленавітыя дзеці Шуміліншчыны парадуюць нас новымі канцэртнымі нумарамі і новымі перамогамі.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *