Скоро коров будут доить прямо в поле. В Шумилинском районе готовятся выгонять скот на траву

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Рамонт ПДУ – задача нумар адзін
У гаспадарках раёна рыхтуюцца да выгану кароў на пашавае ўтрыманне.

“Дзеля гэтага ў першую чаргу трэба адрамантаваць перасоўныя даільныя ўстаноўкі, гэта задача нумар адзін, – кажа намеснік начальніка райсельгасхарчу А. Л. Мацюшчанка. – Усяго ў раёне 46 ПДУ, на 7 красавіка адрамантаваныя былі толькі 27. На гэтым тыдні мы пабывалі ў некаторых гаспадарках, паглядзелі, як рыхтуюцца ПДУ. Можна адзначыць КУСГП “Сіроцінскі” і “Мішневічы” – там працуюць брыгады зваршчыкаў. Акрамя рамонту ПДУ яны вырабляюць  перасоўныя домікі для жывёлаводаў. Поўнасцю адрамантаваны даільныя ўстаноўкі і бочкі для падвозу вады на поле  ў “АграБаравінцы”.
Разам з тым Андрэй Леанідавіч расказаў, што вельмі марудна ідуць работы па падрыхтоўцы да выпасу жывёлы ў “Шумілінскім райаграсэрвісе” – з 7 перасоўных даільных установак тут адрамантавана толькі 4. А ў “Лаўжанскім” наогул не хапае дзве ПДУ. Вырашана, што возьмуць у іншых гаспадарках незапатрабаваныя даільныя ўстаноўкі, адрамантуюць іх сваімі сіламі – так будзе значна танней, чым купіць новыя.
Паралельна з рамонтам ПДУ ў гаспадарках раёна рамантуюць і вырабляюць домікі для пастухоў. “Усяго іх у наяўнасці 47, – падлічыў А. Л. Мацюшчанка. – Трэба зрабіць яшчэ два домікі ў “АграБаравінцы”, па аднаму – у “Ульскім” і “Лаўжанскім”. Час прыспешвае: у другой палове красавіка некаторыя статкі кароў выганяць на кругласутачную пасьбу”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №28 ад 08.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *