Среди погибших в Норвежском море подводников был и Анатолий Испенков

Общество

7 красавіка – Дзень памяці загінуўшых маракоў-падводнікаў
7 красавіка 1989 года ў Нарвежскім моры здарылася трагедыя. Калі самая глыбакаводная ў свеце баявая атамная падводная лодка К-278 «Камсамолец» вярталася з баявой службы, на ёй узнік пажар, які прывёў да страты плывучасці і пагружэння на дно ўнікальнай субмарыны. З 69 чалавек экіпажа незваротна пайшлі 42 падводнікі. Сярод іх быў і наш зямляк, капітан 3 рангу Іспянкоў Анатоль Мацвеевіч.
Падобныя трагічныя падзеі, якія ўносяць жыцці абаронцаў Айчыны, не павінны быць забыты. Трагічныя даты ўвекавечваюцца, як была ўвекавечана і дата 7 красавіка. Гэты дзень стаў Днём памяці загінуўшых маракоў-падводнікаў, днём смутку, днём мужнасці і стойкасці, днём адданасці традыцыям флоту.
Свята-Георгіеўскі храм у Віцебску стаў тым месцам, дзе маракі-ветэраны, члены іх сем’яў штогод збіраюцца для малітвы па загінуўшых ваенных мараках і для малітвы аб здароўі жывых ветэранаў флоту. Сёлета ў храм завіталі ваенныя маракі-ветэраны Шумілінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ваенных маракоў на чале з капітанам 2 рангу Бычковым Анатолем Леанідавічам. Ьылі і родныя Анатоля Іспянкова. Прысутныя схілілі галовы перад подзвігам тых, хто знайшоў спачын на дне акіяна. Вечная ім памяць і слава!
Тамара ШКУЛАВА, а.-г. Слабада.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



2 комментария по теме “Среди погибших в Норвежском море подводников был и Анатолий Испенков

  1. Если я правильно понимаю, Испенков А.М.из Язвино, а не из Слободы.и учился он в местной школе.И мать его до последнего времени проживала в Язвино.И памятное захоронение находится на местном кладбище.И как он стал земляком слободчан, как то не понятно.

  2. Анатолий Испенков из Язвино – единственный в нашем районе моряк-подводник, погибший во время несения службы на подводной лодке «Комсомолец». И он для каждого жителя Шумилинщины будет являться земляком…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *