Вы спрашивали: где и почём купить штакетник

Вопрос-Ответ Общество

Колькі каштуе штыкет?
На “прамую лінію”, якую праводзіла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, паступіў званок ад жыхаркі райцэнтра. Жанчына прасіла праінфармаваць аб расцэнках на штыкетную агароджу і яе камплектуючыя, расказаць, дзе ў райцэнтры можна набыць такую прадукцыю.

Зараз, з надыходам вясны, актывізаваліся работы на прысядзібных участках: гаспадары наводзяць парадак на падворках, абнаўляюць ці падпраўляюць агароджы. Улічваючы важнасць і актуальнасць пытання, вырашана інфармацыю падаць у раённай газеце.
Вырабам і рэалізацыяй штыкетнай прадукцыі і агароджы займаюцца ў нас тры дзяржаўныя арганізацыі: ПМК-70, УП ЖКГ і КУП БАН (райбыткамбінат). Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, якую падалі гэтыя прадпрыемствы, кошт прадукцыі залежыць ад якасці прадукцыі і значна адрозніваецца. Таму мы прапануем толькі гранічныя цэны, а ўжо людзі самі няхай вырашаюць, дзе, па якім кошце і якой якасці  яны будуць набываць прадукцыю.
Гатовыя трохмятровыя штыкетныя шчыты каштуюць ад 172900 рублёў у КУП БАН да 396000 рублёў ва УП ЖКГ.
Хто хоча змайстраваць агароджу на свой густ, прадпрыемствы прапануюць штыкет з дошкі габляванай (вышыня 1,2 м) па цэнах ад 1000 рублёў у камунгасе да 8100 рублёў  у райбыткамбінаце. Слупы драўляныя (2 м) коштам  26900 рублёў і брусы (3 м) па 30000 рублёў ёсць у КУП БАН.
Тым, хто жадае паставіць не драўляную агароджу, а жалезабетонную, ёсць прапановы ад ПМК-70 і КУП БАН. Прадпрыемствы рэалізуюць насельніцтву панэль дэкаратыўную жалезабетонную (2 м х 0,5) альбо панэль суцэльную жалезабетонную (2 м х 0,5) ад 143100 (райбыткамбінат) да  171500 руб. (ПМК-70). Слуп жалезабетонны 1,5 м каштуе 120000-150100 рублёў.
Акрамя гэтага, прадпрыемствы гатовы прапанаваць насельніцтву бардзюры, слупы і брусы драўляныя, урны для смецця, прыбіральні, плінтусы, налічнікі, палавую дошку і інш.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
КУП БАН – 4-19-44, 4-15-44;
УП ЖКГ – 4-10-48, 4-22-38;
ПМК-70 – 4-56-16.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 30 ад 15.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *