Историк Денис Орлов утверждает, что с детьми работать интересно

Актуалии Молодёжь Образование

“З  дзецьмі  працаваць  цікава”
Дзяніс Арлоў выкладае гісторыю і грамадазнаўства ў Башнёўскай школе. І дырэктар школы Васіль Зянькоў не толькі адрэкамендаваў хлопца як выдатнага спецыяліста, але і прызнаўся, што зрабіў усё магчымае, каб “заманіць” яго ў сваю школу (да гэтага настаўнік нейкі час працаваў у Пабедзе).
Нельга сказаць, што Дзяніс марыў стаць педагогам, але, з таго часу, як у 11 класе вызначыўся з прафесіяй, ніводнага разу не пашкадаваў пра гэта. Па-першае, на гістарычным было вельмі цікава вучыцца. Потым высветлілася, што і працаваць з дзецьмі, дзяліцца з імі сваімі ведамі і думкамі таксама цікава. “Дзеці прагныя да гісторыі, да пазнання, да новага, з імі вельмі цікава працаваць”, – падзяліўся ўражаннямі малады педагог.
Зараз, напрыклад, і настаўнік, і яго вучні загарэліся вывучэннем гісторыі школы ў Полцеве – пішуць навуковую работу, маюць багата планаў па рэалізацыі задуманага.
Вядома, што маладому чалавеку, які ідзе ў нагу з часам, цікавіцца ў тым ліку і новымі тэхналогіямі, цікава будзе весці сайт школы. Чым з поспехам займаецца наш герой.
Дзяніс камфортна адчувае сябе ў настаўніцкім калектыве, яму падабаецца працаваць настаўнікам у Башнёўскай школе. Нейкіх іншых планаў у сваёй прафесійнай кар’еры ён пакуль не будуе.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *