500 мільёнаў на рамонт дарог

Актуалии Президент

500 мільёнаў на рамонт дарог
15 красавіка пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай прайшла пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў.
Па прапанове дэпутата райсавета, начальніка фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнкі сесія зацвердзіла змяненні ў раённы бюджэт: з рэспубліканскага дарожнага фонду паступілі 500 мільёнаў рублёў, якія былі накіраваны УП ЖКГ на рамонт дарожнага пакрыцця вуліц райцэнтра. Таксама адбылося пераразмеркаванне сродкаў па асобных артыкулах бюджэту.
У сувязі са змяненнямі заканадаўства краіны былі ўнесены змяненні ў мясцовыя нарматыўныя акты аб парадку аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі арганізацыям і прадпрымальнікам.
Па прапанове начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюлінай дэпутаты прынялі рашэнне аб змяненні межаў вёскі Казьяны і ўключылі ў яе склад 0,5 га зямель, якія належылі лясгасу.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2016 г.



1 комментарий по теме “500 мільёнаў на рамонт дарог

  1. ну да! Если бы эти деньги были…цементом и камнями ямне засыпали бы. А так выходит что дешевле ямы зацементировать. Я в шоке, ладно цемент, ну хотябы этих алкашей дорожников научили бы нормальную смесь цемента месить, а то даж это не умеют!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *