Педагоги выбрали лучшего воспитателя Шумилинского района

Актуалии Образование

Е. А. Долгая

Выбралі лепшага выхавальніка
На мінулым тыдні ў яслях-садзе №3 г.п. Шуміліна было шмат гасцей – з усяго раёна. Тут праходзіў конкурс “Педагог 2011 года” — выбіралі лепшага выхавальніка раёна. Шэсць педагогаў з дашкольных устаноў раёна (у раёне 14 дзіцячых садоў і 11 комплексаў школа-дзіцячы сад) набраліся адвагі паспаборнічаць у конкурсе прафесійнага майстэрства.
Адкрываючы мерапрыемства, старшыня журы, намеснік начальніка адзела адукацыі райвыканкама В. М. Саковіч заўважыў, што конкурс – гэта праверка прафесійнага майстэрства педагогаў. Ён адзначыў, што прайграўшых сярод канкурсантаў не будзе, бо выпрабаванне кожнаму дае ўпэўненасць ва ўласных сілах, пацвярджае яго высокі педагагічны ўзровень.
Напярэдадні прайшоў першы этап конкурсу — адкрытыя мерапрыемствы, вызначыўся лідар – музычны кіраўнік дзіцячага сада №2 з райцэнтра А. А. Долгая.
У конкурсны дзень педагогі вытрымалі яшчэ некалькі іспытаў. Вядома, што на выхавальніках дзіцячых садоў ляжыць адказная работа – фарміраваць і ўсебакова развіваць асобу маленькага чалавека, выхоўваць рысы яго характару, вучыць навыкам жыцця ў калектыве, супрацоўніцтву з дарослымі, з сябрамі. Гэта і абумовіла тыя іспыты, што праходзілі педагогі дашкольных устаноў.
Спачатку яны прадставілі прадметна-развіваючае асяроддзе, якое яны фарміруюць ў сваіх групах. У гульні дзеці пазнаюць свет, вучацца правілам дарослага жыцця: у сям’і, на вуліцы, у краме, на прыёме ў доктара і іншых сітуацыях. Таму адпаведныя прадметы, цацкі, гульні дапамагаюць педагогу ў рабоце. Канкурсанты расказалі аб сваіх падыходах да фарміравання развіваючага асяроддзя, прадэманстравалі слайд-фільмы аб сваіх напрацоўках.
У прадстаўленні ўласных педагагічных канцэпцый кожны імкнуўся раскрыць свае падыходы да выхаваўчага працэсу, падкрэсліць тое, што кожны лічыць галоўным у выхаванні дзяцей. Ва ўсіх педагогаў гучала павага да маленькіх выхаванцаў, любоў і клопат аб іх. Так, Н. П. Крыўко (Обальскі яслі-сад) і М. Д. Дышко (Мікіціхінскі яслі-сад) у аснову сваёй канцэпцыі паклалі патрыятычнае выхаванне на аснове нацыянальнай спадчыны, любові да малой радзімы, прыроды, да нашай Беларусі. Т. У. Карапузава (шумілінскі яслі-сад  №3) расказала аб выхаванні праз экалогію. Аб сваім бачанні сістэмы выхавання расказала А. В. Гарлачова (Светласельскі яслі-сад).  Кіраўнік фізічнай культуры дзіцячага сада №1 з райцэнтра А. У. Карнілаў (дарэчы, ён – адзіны мужчына ў сістэме дашкольнага выхавання раёна) расказаў аб выхаванкі ў  дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, аб далучэнні іх да спорту і фізкультуры. А. А. Долгая распавяла аб выхаванні праз прыгажосць, музыку, танцы, выяўленчае мастацтва.

Без призов не остался никто

У выпрабаванні “Педагог-эрудыт” удзельнікі дэманстравалі тэарэтычныя веды, адказвалі на тэст па педагогіцы.
У заключэнне кожны з ўдзельнікаў раскрыў свае таленты і захапленні ў конкурсе “Педагог павінен умець усё”. З дапамогай калег яны паказалі сябе адмысловымі артыстамі, пачаставалі журы пірагамі, спявалі і танчылі, дэманстравалі моду і вышыванкі.
Падвядзенне вынікаў па ўсіх этапах вызначыла пераможцу. Ёю стала Алена Аляксееўна Долгая – музычны кіраўнік з шумілінскага ясляў-сада №2. На другім месцы – Аляксандр Уладзіміравіч Карнілаў (кіраўнік фізічнай культуры ясляў-сада №1), на трэцім – Таццяна Уладзіміраўна Карапузава (выхавальнік ясляў-сада №3).  Аляксандру Карнілаву дастаўся і прыз сімпатый гледачоў. Прызёры і ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №23 ад 29.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *