В сельскохозяйственный предприятиях района начались отчётные собрания. Репортаж с собрания в ОАО «Приозёрный мир»

Актуалии Сельское хозяйство

Даярка фермы Непароты В. П. Голубева (ААТ "Прыазёрны мір")

З прыцэлам на будучае
На справаздачны сход ААТ “Прыазёрны мір”, які ладзіўся ў канцы мінулага тыдня ў сельскім клубе аграгарадка  Амбросавічы, сабралася каля паўтары сотні чалавек. На сходзе прысутнічаў першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч.
Вынікі работы за мінулы год акрэсліў у сваім дакладзе дырэктар гаспадаркі В. В. Юхнавец. Васіль Васільевіч адзначыў, што гаспадарка заняла другое месца ў раёне па вытворчасці мяса і другое месца па нарыхтоўцы кармоў. З трох мінулагодніх камбайнераў-тысячнікаў – два з “Прыазёрнага міру”. Першае месца па намалоце зерня ў М. Ф. Карнілава, трэцяе – у А. Я. Іванова. Сярод механізатараў, якія працавалі на падборы і здрабненні зялёнай масы на КЗР-10, першае месца заняў В. Э. Мацюшкоў. Сярод галоўных інжынераў лепшай прызнана работа У. Ф. Карнілава – галоўнага інжынера.
Вядома, спіс перадавікоў быў бы яшчэ больш прадстаўнічым, каб пазбеглі некаторых памылак і недахопаў, падкрэсліў Васіль Васільевіч. Азімы рапс прыйшлося перасяваць, а восенню і ад яравога не атрымалі ўласнага насення. Не выканалі план па валавому збору зерневых, страты раслінаводства склалі больш за сто мільёнаў.
На рэнтабельную вытворчасць (за мінулы год яна склала 22,8%) выйшлі дзякуючы рабоце жывёлаводаў. Прыбыткі ў гэтай галіне склалі больш за адзін мільярд рублёў, падлічыла галоўны эканаміст акцыянернага таварыства Л. В. Баркоўская. У гаспадарцы шмат жывёлаводаў, на якіх можна раўняцца. Так даярка Т. Л. Пясецкая з фермы Маркава дабілася ў мінулым годзе стопрацэнтнай захаванасці цялят. Плённа працуюць даярка фермы Непароты В. П. Голубева, падрад жывёлаводаў Авагімавых з гэтай жа фермы, ветэран працы і яна ж загадчыца фермы Сосніна З. А. Лялюга і многія іншыя. Разам з тым у гаспадарцы нямала тых, хто недапрацоўвае, ёсць і лайдакі, якія зусім не ходзяць на работу. Так, на рахунку 74 працаўнікоў гаспадаркі 408 прагулаў за мінулы год. Менавіта ад дысцыпліны, ад якасці работы залежыць і вынік. А калі “адзін з сошкай, а сямёра з лыжкай”, то прыходзіцца сумнявацца, ці будзе ў гаспадарцы прыбытак і годны заробак, падкрэсліў Васіль Васільевіч. Таму галоўнае – дысцыпліна на рабочых месцах”.
Тым не менш за апошнія гады ў “Прыазёрным міры” працавалі з прыцэлам на будучае, тут напрацавана інфраструктура, якая дазволіць развівацца сельскай гаспадарцы ў далейшым, падвёў вынікі сходу В. В. Родзіч. Дзяржава робіць многае, каб вясковаму чалавеку добра жылося і працавалася. Так, за мінулы год “Прыазёрны мір” атрымаў нямала новых трактароў і прычэпаў. Летась ушчыльную займаліся рэканструкцыяй фермы Амбросавічы, на якую вясной мяркуюць паставіць кароў. Пабудавалі ў Маркаве і новую зернесушылку, яна значна аблегчыць работу падчас уборачнай. У гэтым годзе работа акцыянернага таварыства будзе накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы развіцця сяла, на паляпшэнне ўмоў працы і жыцця вяскоўцаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №16 ад 24.02.2012 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *