Горожане – селу. Предприятия Витебска шефствуют над агрогородками и деревнями Шумилинского района

Актуалии Сельское хозяйство

Дапамагаюць і працай, і мотакосамі
Большасць гараджан – выхадцы з вёскі. І клопаты вяскоўцаў ім вельмі блізкія. Можа, гэтая акалічнасць, а можа, той факт, што вёска корміць горад, не даюць гараджанам быць пабочнымі назіральнікамі, падштурхоўваюць ехаць на дапамогу тым, каму ў гэты летні прыпар не хапае на ўсё рук.
Шумілінскаму раёну шанцуе на добрых памочнікаў з Кастрычніцкага раёна горада Віцебска, адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Вось толькі з 16 па 19 мая ў нашым раёне працавалі звыш 60 добраахвотных памочнікаў. 28 студэнтаў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі працавалі ў Мікалаёве: займаліся добраўпарадкаваннем вуліц Міру, Маладзёжнай і Цэнтральнай, ставілі агароджу, высякалі кустоўе, наводзілі парадак. У вёсцы Андрэева Мікалаёўскага сельсавета наводзілі парадак, высякалі кустоўе шэфы з Віцебскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя».
Высакароднай справай – устаноўкай мемарыяльных пліт з новымі ўстаноўленымі прозвішчамі на воінскім пахаванні ў Язвіне – займаліся работнікі УП “Віцебскдругчэрмет”. Яны самі, паведаміў нам старшыня Светласельскага сельвыканкама В. В. Шчарбакоў, зрабілі і пафарбавалі металічны каркас пад гэтыя пліты. У Язвіне яны яшчэ высякалі кустоўе, а ў Башнях рамантавалі жалезабетонную агароджу. А працоўная гвардыя УП “Віцебскводаканал” фарбавала бардзюры ў аграгарадку Светласельскі, убірала кустоўе ў Светласельскім і Баёўцы.
Дапамагчы можна не толькі сваёй працай, але, напрыклад, і мотакосамі, як гэта зрабілі УП “Палімерканструкцыя”,  УП “Віцебскі холадакамбінат” і УП «Будсера», якія купілі мотакосы для Дабейскага, Каўлякоўскага і Обальскага сельсаветаў. Дарэчы, як паведаміла старшыня Дабейскага сельвыканкама І. І. Шалахава, учора з ААТ “АТЭК” прывезлі фарбу – для аднаўлення знешняга выгляду агароджаў. Таксама добра.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *