Шумилинские районные новости

Актуалии Новости

Вадзім Грачухін – чэмпіён!
У Мінску прайшоў чэмпіянат Беларусі па грэка-рымскай барацьбе сярод навучэнцаў спецыялізаваных спартыўных устаноў.
Бліскуча на спаборніцтвах выступіў обальскі барэц Вадзім Грачухін. Вадзім паказаў годную барацьбу, пераканаўча правёў усе паядынкі і стаў чэмпіёнам Беларусі ў вагавой катэгорыі 66 кг. Таксама ён атрымаў спецыяльны прыз “За лепшую тэхніку”.
Яшчэ адзін абальчанін – Кірыл Драздоў – у вагавой катэгорыі 47 кг стаў бронзавым прызёрам. Трэніруе барцоў Пётр Ганушчанка.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Гірлянды
УП ЖКГ рыхтуюцца да навагодніх святаў. Для ўпрыгожвання адміністрацыйнага будынку нядаўна купілі  чатыры гірлянды і “сняжынку”, якую прымацавалі на ўваходзе. Яшчэ адну хвойную гірлянду змайстравалі сваімі рукамі.
Для ўпрыгожвання гарадской ёлкі купілі светадыёдную зорку і новую гірлянду, даўжынёй 200 метраў. Гэта ўпрыгожанне абышлося камунгасу ў 16 мільёнаў рублёў, расказала раённым журналістам майстар электрагаспадаркі УП ЖКГ А. М. Ляошка. Акрамя таго, камунгас закупіў 210 новых светлавых заслонаў, якімі пачынаюць упрыгожваць вуліцу Кароткіна.
Мадэрнізацыя
У забойным цэху СТАА “Вітконпрадукт” вядзецца мадэрнізацыя вытворчасці. Падаўжаецца канвеер навешвання птушкі для ахаладжэння, устанаўліваюцца дадатковыя халадзільныя камеры, мяняецца старое абсталяванне. Па словах начальніка забойнага цэха П. М. Шустрова, мадэрнізацыя накіравана на павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці, каб весці забой 6 тысяч галоў птушак за гадзіну, а не 4,5 тысячы, як зараз.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №97 ад 13.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *