Аляксандр Сядзельнікаў: Гэта і ёсць дэмакратыя

Актуалии

Гэта і ёсць дэмакратыя

Аляксандр СЯДЗЕЛЬНІКАЎ,
педагог-псіхолаг Шумілінскай СШ №1:
– Сёлетні рэферэндум будзе для мяне першым. Я ўжо свой выбар зрабіў, я ведаю, што пайду на рэферэндум і ведаю, як прагаласую.
Лічу, што ў нас створана ўсё, каб кожны мог выказацца, унесці свае прапановы і меркаванні ў праект Канстытуцыі. Хочаш – рабі гэта на шматлікіх дыялогавых пляцоўках, адкрытых дыялогах, пры абмеркаванні з экспертнымі групамі, а хочаш – праз інтэрнэт. На мой погляд, гэта і ёсць дэмакратыя, калі кожны мае магчымасць не толькі выказацца, а і быць пачутым усім грамадствам.
Хачу сказаць і пра новы праект Канстытуцыі. Змены, што плануюцца адбыцца, – надзённыя і актуальныя для нашага грамадства. Так, напрыклад, прапісана, што сям’я – саюз мужчыны і жанчыны. А як жа па-іншаму? Гэта традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці. Так жылі нашы продкі, так жывём мы, і так павінны жыць нашы дзеці.
Ці, скажам, захаванне гістарычнай памяці. Колькі наш народ нацярпеўся ад гітлераўскіх захопнікаў, загінуў кожны трэці ў Беларусі. Мы не дадзім перапісваць нашу гісторыю. Цудоўна, што абноўленая Канстытуцыя гэта замацоўвае.
Па кожным з прапанаваных змяненняў можна выказацца толькі ў іх падтрымку.
Апублікавана ў №5 ад 21.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *