Шумилино отправило в армию новое пополнение

Актуалии Молодёжь Общество

Прывітанне, армейскае жыццё
На мінулым тыдні “Дзень прызыўніка” сабраў у райцэнтры маладых хлопцаў, якія заявілі пра жаданне выканаць свой свяшчэнны доўг перад Айчынай і вытрымалі медыцынскую камісію. Рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь  папоўняць сёлета 21 хлопец з нашага раёна.
Яны накіраваны ў дэсантныя, сухапутныя і пагранічныя войскі, войскі Міністэрства ўнутраных спраў, будуць служыць у Віцебску, Полацку, Брэсце і Заслонаве, адзначыў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна аб’яднанага ваеннага камісарыяту Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А. М. Собін.
Па традыцыі,  будучыя салдаты прайшлі па вуліцах Шуміліна, ушанавалі памяць воінаў Вялікай Айчыннай вайны на брацкіх могілках. У раённым цэнтры культуры старшыня прызыўной камісіі намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава і А. М. Собін уручылі прызыўнікам павесткі. З наказам да будучых абаронцаў краіны звярнуліся пракурор раёна С. У. Зайцаў, намеснік старшыні раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Г. К. Шынкевіч, бацькі прызыўнікоў, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, у якіх працуюць хлопцы. Блаславіў юнакоў на вайсковую службу благачынны Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі. Ну а з 16 мая шумілінскія хлопцы пачнуць папаўняць вайсковыя часці Узброеных Сіл Беларусі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *