Шумилинская гимназистка Анна Макаренко выбрала виолончель

Культура Молодёжь Образование

На цымбалах і віяланчэлі
Нядаўна ў Полацкім каледжы УА “ВДУ імя П. М. Машэрава” прайшоў традыцыйны дзіцячы музычны фестываль імя Н. М. Пятрэнкі. Вядома, што паўдзельнічаць у ім вырашылі і вучаніцы Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў. І ўдзел гэты аказаўся выніковым.
Ксенія Храмцова ўжо не раз упрыгожвала старонкі раённай газеты. Мы разам радаваліся яе перамогам у самых разнастайных конкурсах. Вось і ў гэты раз яна стала лаўрэатам I ступені, скарыла журы сваёй выдатнай ігрой на цымбалах (настаўнік – Алена Скорынава).
Ганаровым трэцім месцам можа пахваліцца Ганна Макаранка (настаўнік – Таццяна Саўчанка), якая ўжо некалькі год спасцігае майстэрства ігры на віяланчэлі. Яна рада, што яе стараннасць дала такі добры плён.  Дзяўчынка, вучаніца раённай гімназіі, вельмі старанная і адказная – так яе ахарактарызавала любімы педагог. Глыбокі тон віяланчэлі, захапляючы, шырокі, уражвае незвычайнай высакароднасцю экспрэсіі, прыгажосцю гучання і разнастайнасцю музычных фарбаў. Мастацтва атрымання такога гуку выпрацоўваецца ў выніку карпатлівай працы музыканта і патрабуе высокаразвітога музычнага слыху, рухальнай чуласці, пастаяннай увагі, ведання прыёмаў гукаатрымання на гэтым інструменце. Ганна ў поўнай меры валодае гэтымі якасцямі сапраўднага музыкі.
Віншуем дзяўчынак!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *