8 мая — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Актуалии Общество

8 мая — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых прамянях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: “Рэспублiка Беларусь”.
Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь – гэтыя сімвалы дзяржаўнасці ўвасабляюць вечную каштоўнасць Айчыны, пераемнасць гераічнай гісторыі і працоўных дасягненняў беларускага народа, яго адзінства і з’яднанасць, працалюбства і мірны характар. Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў – гэта праяўленне высокіх грамадзянскіх пачуццяў патрыятызму, адказнасці за сучаснасць і будучыню сваёй краіны, гордасці за гераізм і мужнасць народа, шанаванне яго святынь і добрых традыцый.
Надрукавана ў № 36 ад 06.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *