З малітвай да Маці Божай Фацімскай — у Шумілінскім касцёле прайшлі ўрачыстасці

Духоўнае Общество

З малітвай да Маці Божай Фацімскай
Штогод 13 мая не толькі шумілінскія вернікі, але і шматлікія пілігрымы збіраюцца ў касцёле Маці Божай Фацімскай для таго, каб разам адсвяткаваць вялікую падзею – гадавіну аб’яўлення Маці Божай у Фаціме. З гэтага дня і да кастрычніка кожны месяц 13 чысла ў касцёле ладзяцца асаблівыя ўрачыстасці.

“Вам давядзецца шмат пакутаваць, але Божая ласка заўсёды бу-дзе вашым суцяшэннем” – такія былі словы Маці Божай, якая 13 мая 99 год назад аб’явілася тром дзецям-пастушкам у Фаціме, невялікім мястэчку ў Партугаліі. Фацімскія аб’яўленні распачаліся 13 мая 1917 года і працягваліся да 13 кастрычніка. Фацімская вестка, якая несла трагедыю ці надзею, найперш была папярэджаннем пра небяспеку, якая чакала Еўропу. Фацімскае пасланне – заклік да выбачэння і пакаяння, да ўдзячнасці Богу.
Шчыра маліцца, верыць у цуд у самых, здавалася б, невыходных сітуацыях, сумленна жыць, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым неабходнасць, ачышчаць сэрцы ад злосці, чэрствасці, карыслівасці – да гэтага заклікаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкага Касцёла Беларусі Алег Будкевіч, які прымаў удзел ва ўрачыстасцях.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №38 ад 17.05.2016 г.



1 комментарий по теме “З малітвай да Маці Божай Фацімскай — у Шумілінскім касцёле прайшлі ўрачыстасці

  1. Прикольное фото! Верующих вообще не запечатлели. А было-то их более 300 человек. А может и запечатлели, да не опубликовали, а вдруг кому-либо не понравится…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *