Игра «Зарница» собрала на стадионе в Шумилино 10 команд

Актуалии Молодёжь Общество

Ін’екцыя патрыятызму

13 мая на гарадскім стадыёне прайшла ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”. 10 каманд абаранялі гонар сваіх школ у класічных для гэтай гульні спаборніцтвах.
Удзел у мерапрыемстве ўзялі намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, прадстаўнік ваенкамата А. М. Собін, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая і іншыя.
За амаль паўвека існавання “Зарніца” не страціла галоўнай сваёй ідэі – гэта па-ранейшаму сапраўдная ін’екцыя патрыятызму, зварот да такіх важных характарыстык асобы, як сіла волі, узаемавыручка, уменне дзейнічаць у экстрэмальных умовах. Моладзь павінна разумець, што калі раптам краіне спатрэбіцца дапамога, любы яе грамадзянін павінен быць здольны стаць на яе абарону. А значыць гэта толькі адно: здаровы лад жыцця, спорт, загартоўванне, самадысцыпліна павінны быць проста нормай жыцця любога маладога чалавека. Хочацца верыць, што рэальная гульня “ў вайну” прыносіць ім не менш задавальнення, чым камп’ютарная.
У выніку ўсіх спаборніцтваў перамогу ў раённай “Зарніцы” атрымала каманда СШ №2 (на здымку). Вучні СШ №1 і Кардонскай СШ занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №39 ад 20.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *