В президиуме Шумилинского райсовета: наведение порядка на земле

Актуалии Президент

У цэнтры ўвагі – навядзенне парадку на зямлі

Пытанні, вынесеныя на разгляд чарговага пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося ў сераду пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай, закранаюць добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.
І па адным, і па другім, адзначыла ва ўступным слове Ірына Мікалаеўна, работа вядзецца, але, на жаль, назваць яе дастатковай і выніковай нельга. Гэта тычыцца і работы, якая праводзіцца землеўпарадкавальнай службай райвыканкама сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі і сельгасарганізацыямі па выяўленні і ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых зямель на  тэрыторыі раёна. Бо ўсе бачаць, і ні для каго не сакрэт, што закінутых зарослых зямель з кожным годам становіцца ўсё больш. Якія канкрэтныя меры прымаюцца па дадзеным пытанні, і якія патрабаванні прад’яўляюцца да парушальнікаў, агучыла ў сваім дакладзе начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюліна.
Па другім пытанні “Аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы месцаў масавага адпачынку да летняга сезона і папярэджанні гібелі людзей на вадзе” з дакладам выступілі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Н. М. Кунец і старшыня раённай арганізацыі РДГА “Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах” А. С. Шарафутдзінаў. Па словах дакладчыкаў, пяць афіцыйных месцаў масавага адпачынку, зацверджаных рашэннем райвыканкама, практычна падрыхтаваны да летняга сезона. Хаця праблемы па некаторых момантах ёсць.
Па абмяркоўваемых пытаннях былі прыняты адпаведныя пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 41 ад 27.05.2016 г.



1 комментарий по теме “В президиуме Шумилинского райсовета: наведение порядка на земле

  1. …Бо ўсе бачаць, і ні для каго не сакрэт, што закінутых зарослых зямель з кожным годам становіцца ўсё больш…
    А почему их становится больше? Анализ проблемы делали? Возможно к этому привели предыдущие решения местных руководителей? А нынешние руководители «назначают крайних» для «галочки», как обычно.Редакция, развернутый анализ проблемы дайте пожалуйста!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *