Шумілінцы на “Браслаўскіх зарніцах”

Актуалии Культура

Шумілінцы на “Браслаўскіх зарніцах”
Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, якое прайшло 28-29 мая, было асабліва шматлюдным і феерычным. Браслаў сёлета святкуе сваё  950-годдзе, і таму арганізатары падрыхтавалі багатую, насычаную рознымі дзеямі і дзівосамі, праграму. Тут і фестываль “Меч Брачыслава”, і вялікае тэатралізаванае прадстаўленне, і інтэрнацыянальны гала-канцэрт творчых калектываў Беларусі, Індыі, Латвіі, Польшчы, Расіі і Эстоніі, і падворак “Браслаўскі фальварак”, і шмат чаго яшчэ.
Шумілінцы не толькі пабывалі на гэтым цудоўным свяце, але і прынялі самы чынны ўдзел у ім. Зводны хор Шумілінскага раёна (кіраўнікі Ларыса Дземідовіч, Вольга Карбавец і Анжаліка Загнетава) стаў лаўрэатам трэцяй ступені абласнога агляду-конкурсу “Браслаўская харавая асамблея”. Агляд-конкурс ладзіўся ў рамках “Браслаўскіх зарніц”, як і абласны конкурс беларускіх танцаў. У танцах клас паказалі Галіна Аляксеева і Юрый Раманаў – удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Гульбічы”. Яны з імпэтам прадставілі пабытовыя танцы (паказалі шэсць відаў беларускага танца), за што атрымалі дыплом трэцяй ступені і апладысменты гледачоў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №44 ад 07.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *