В «Сиротинском» на косьбе трав лидирует Валерий Сладкий

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

За  пракосам  пракос  “выплывае”  ўміг
Да касавіцы ў  КУСГП “Сіроцінскі” прыступілі ў апошнія майскія дні, паспыталі тэхніку на нарыхтоўцы корму для цялят на фермах Слабада і Сіроціна. Ну, а зараз прыступілі да масавай нарыхтоўкі кармоў.

“У пачатку чэрвеня самы аптымальны час касіць траву, – кажа галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Федаськоў.  –  Травы толькі пачынаюць зацвітаць, значыць у іх назапашана найбольшая колькасць пратэіну, цукру і іншых карысных рэчываў. Вось таму мы стараемся своечасова скасіць траву. Наш сенакосны атрад невялікі: тры касілкі, КВК, КЗР і граблі. Мяркуем справіцца сваімі сіламі”. Першым укосам “Сіроцінскаму” трэба скасіць 1060 гектараў травы, нарыхтаваць 550 тон сена  і 10 тысяч тон сенажу.
Сіроцінскія механізатары на палеткі выязджаюць рана. Як кажуць, па першай расе. Падчас касавіцы марудзіць нельга.  “Травы пасля начной вільгаці мяккія, здаецца, нават касілка лягчэй працуе”,  – кажа перадавы механізатар гаспадаркі Валерый Сладкі (на здымку), які працаваў ва ўрочышча Ермачкі, што непадалёк ад Новазаронава.  Пракос за пракосам уміг клаўся па сенажаці. Трава, якую касіў механізатар, стаяла сцяной. “Гэта купкоўка, – патлумачыў Валерый. – Як бачыце, вырасла нядрэнная, бо вясной палівалі дажджы. Травы сёлета радуюць, асабліва добрая вырасла канюшына”. За дзень механізатар паспявае скасіць па дзесяць-пятнаццаць гектараў травы. Пакуль мы размаўлялі, механізатар падрэгуляваў вышыню зрэзу травы, праверыў ахоўны кажух на касілцы.
На касавіцы працуюць і калегі Валерыя Сладкага: Віталь Антонаў і Мікалай Прышчэпаў. Сам жа Валерый Уладзіміравіч меркаваў на днях падчапіць да свайго трактара граблі, а касілку даверыць свайму сыну Аляксандру.
Вядома, нарыхтоўка кармоў – гэта  зараз галоўная задача для гаспадаркі. Але тут не забываюць і пра сяўбу шматгадовых траў, падкормку і хімпраполку яравых. Лета — гарачая пара для тых, хто працуе на зямлі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №44 ад 07.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *