8 шумилинцев обратились с вопросами к представителям госконтроля и прокуратуры области

Общество

З  самымі набалелымі  пытаннямі
8 чэрвеня “прамую ліню” і прыём грамадзян у нашым раёне правялі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці А. У. Заранкін і пракурор  вобласці Г. І. Дыско.
За дзве гадзіны за іх звярнуліся восем чалавек з самымі рознымі пытаннямі. Сярод праблем, якія хвалявалі жыхароў нашага раёна, былі пытанні выплаты заробкаў і іх памеру, надбавак за прададзенае малако, работа крам і іншыя. Так, два званкі – з Ужляціна і Язвіна – тычыліся закрытай ў Язвіне крамы. Кіраўніцтва райспажыўтаварыства запэўніла, што прадавец у краму знойдзены, і  ўжо 9 чэрвеня яна пачне работу. Яшчэ адно пытанне па райспажыўтаварыству, якое не дае адказу на яго прапанову, задаў прыватны прадпрымальнік з райцэнтра, які хацеў бы ўзяць у арэнду кафэ “Клякса”.
Пытанне аб кампенсацыі за знос згарэўшага дома цягнецца ажно з 2006 года.  За дзесяць гадоў яно не аднойчы правяралася на розных узроўнях, але заяўнік усё спадзяецца знайсці “сваю праўду”. Пытанне ўзяў на асабісты кантроль пракурор вобласці Г. І. Дыско, які правядзе праверку законнасці зносу дома.  Вострае пытанне – выплата зарплаты на Обальскім керамічным заводзе. Як высветлілася, грошы на зарплату сабралі, але іх прыйшлося выплаціць за газ і электраэнергію, каб завод не спыніўся. Большая частка запазычанасці па зарплаце на прадпрыемстве будзе  выплачана ў бліжэйшыя дні.
Старшыня райвыканкама А. І. Снараў, кіраўнікі раённых службаў, якія прысутнічалі ў зале, на многія пытанні адказвалі аператыўна, іншыя праблемы патрабавалі дадатковага вывучэння. Усе пытанні ўзяты на кантроль, яны будуць правераны з выездам на месца спецыялістаў, а заяўнікам накіруюць пісьмовыя адказы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №45 ад 10.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *