Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні, якія адбыліся за тыдзень у раёне, паведаміў намеснік начальніка РАУС Юрый Арлоў.

Ордэн
Жыхар Шуміліна звярнуўся ў міліцыю з той нагоды, што з яго кватэры прапаў ордэн Чырвонай Зоркі – памяць, што засталася ад
бацькі. Злачынцы пакуль не знойдзены. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.

Угон
У жыхара Віцебска, які прыехаў у в. Старыновічы да сваякоў, прапаў аўтамабіль. Як высветлілася, “Пежо-406” мужчына пакінуў на абочыне дарогі. Вечарам са спіртным адзначаў сустрэчу з роднымі, а раніцай не знайшоў свае ключы ад легкавушкі. Калі ўбачыў, што прапаў і аўтамабіль, патэлефанаваў у міліцыю.  Па гарачых слядах супрацоўнікі РАУС знайшлі “Пежо” ля фермы Жданоўка. Аўтамабіль угнаў адзін са сваякоў пацярпелага. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па арт. 214 ч.2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Угон”. Мужчыну пагражае штраф або папраўчыя работы на два гады, або абмежаванне волі на пяць гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Грабежнік
Раней судзімы за крадзеж жыхар Гродзенскай вобласці знаходзіўся ў гасцях у знаёмага з а.-г. Светласельскі. А другой гадзіне ночы госць у стане алкагольнага ап’янення вырашыў адабраць у гаспадара грошы. Ударыў мужчыну некалькі разоў кулаком у твар, а потым забраў сабе 2,1 мільёна беларускіх рублёў і тысячу рублёў Расійскай Федэрацыі. Грошы патраціў на свае патрэбы. Грабежнік затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС. Яму пагражае арышт або абмежаванне волі да пяці гадоў, або пазбаўленне волі ад 2 да 6 гадоў.

Снарад
Жыхар в. Ужляціна знайшоў непадалёк ад дома снарад часоў вайны. Група размініравання снарад абясшкодзіла і знішчыла.

Перабралі
Жыхарка в. Язвіна паведаміла ў міліцыю, што яе муж-пенсіянер і ягоны брат, інвалід трэцяй групы, некалькі дзён не выходзяць з дому,  п’юць спіртное.  Калі міліцыянеры прыехалі па названым адрасе, абодва мужчыны былі ўжо мёртвыя. А побач знаходзіліся з два дзясяткі пустых бутэлек. Мяркуюць, што мужчыны памерлі ад перадазіроўкі спіртнога. Ці так гэта, будзе ўстаноўлена экспертамі.

Са зводак ДАІ

Без правоў
Супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Валадарскага ў Шуміліне затрымалі жыхара а.-г. Башні, які без правоў і ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў мапедам “Хорс”. Падобнае правапарушэнне мужчына здзейсніў паўторна на працягу года, таму Следчым ка-мітэтам узбуджана крымінальная справа, а мапед будзе канфіскаваны. Пазбавіўся права кіравання і пасажыр (гаспадар мапеда), які перадаў права кіравання нецвярозаму. А за тое, што  дазволіў ехаць на мапедзе чалавеку без правоў, на мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол.

Не справіўся
Жыхар Мікіціхі не справіўся з кіраваннем аўтамабіля і з’ехаў у кювет, пасля чаго пакінуў месца ДТЗ. Парушальнік быў затрыманы. Як высвет-лілася, мужчына не меў правоў, тэхагляду і страхоўкі на аўтамабіль. Складзена пяць адміністрацыйных пратаколаў. Парушальніку пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў і штраф.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *