Вадим Быков, Дмитрий Емельянов, Анастасия Савва, Лолита Симанович и Прохор Новицкий — золотые медалисты Шумилинского района

Актуалии Молодёжь Образование

У нас пяць залатых медалістаў!


“Бывай, школа, бывайце, настаўнікі! Дзякуй, школа, дзякуй, настаўнікі!” – сказалі ў мінулую пятніцу падчас выпускных баляў 103  выпускнікі школ раёна. Сустрэлі світанкі, загадалі жаданні і адправіліся ў больш сур’ёзнае падарожжа з перашкодамі, назва якому – дарослае жыццё.
Сёлета ў нашым раёне пяць залатых медалістаў, трое хлопцаў і дзве дзяўчыны. Паглядзіце на іх: маладыя, прыгожыя, шчаслівыя, разумныя. Траіх медалістаў выпусціла ў свет Шумілінская раённая гімназія: Прохара Навіцкага, Анастасію Савву і Лаліту Сімановіч. Два “золата” ў Шумілінскай СШ №1: у Вадзіма Быкава і Дзмітрыя Емяльянава.
Не трэба, думаецца, гаварыць пра кошт школьнага “золата”. Відавочна адно: заслужыць яго цяжка. Залаты медаль – лагічны вынік розуму, працалюбства і старання.
Зараз выпускнікам не да адпачынку – пачалося цэнтралізаванае тэсціраванне. У кожнага свая планка, свая запаветная мара. І як хочацца, каб мары такіх вось дастойных былых ужо вучняў спраўдзіліся. Каб нашы медалісты сталі студэнтамі сталічных ВНУ. У прыватнасці, Прохар – Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (дарэчы, факультэта кітайскай мовы), Анастасія – БНТУ (архітэктурны факультэт), Лаліта – стаматалагічнага факультэта Мінскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Вадзім і Дзмітрый – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Поспехаў і ўдачы!
Ёсць сёлета на Шуміліншчыне і пяць (шчаслівая лічба!) дзевяцікласнікаў – уладальнікаў пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай. Гэта Багданава Вольга з СШ №1, Балботкіна Дар’я з Башнёўскай СШ, Гарохава Кацярына і Фёдараў Леў з Шумілінскай раённай гімназіі, Лось Вадзім з Язвінскай БШ. Ім таксама хочацца пажадаць упартасці, мэтанакіраванасці і старання ў далейшай вучобе. І праз два гады гэтак жа гучна заявіць пра сябе.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *