Комитет госконтроля информирует

У Камітэце дзяржкантролю

У Шумілінскім раёне
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці В. У. Заранкін і пракурор Віцебскай вобласці Г. І. Дыско сумесна правялі прыём грамадзян і “прамую лінію” ў Шумілінскім райвыканкаме. За час работы “прамой лініі” і прыёму грамадзян звярнулася 8 чалавек. Паступалі самыя розныя звароты.
Згодна з даручэннямі старшыні КДК і пракурора вобласці ўсе звароты дакладна разгледжаны. У самыя кароткія тэрміны будуць прыняты вычарпальныя меры і дадзены адказы заявіцелям.
Па заканчэнні прыёму адбылося наведванне горадаўтваральнага прадпрыемства – ААТ “Обальскі керамічны завод” і сустрэча з працоўным калектывам. На прадпрыемстве завяршаецца рэалізацыя інавацыйнага праекта “Арганізацыя вытворчасці керамічнай цэглы пластычнага фармавання на базе цэха №2” за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама і часткова за кошт уласных сродкаў прадпрыемства. Агульная гатоўнасць аб’екта складае каля 95%.
Асноўны замысел інавацыйнага праекта – арганізаваць вытворчасць цэглы пластычнага фармавання з дабаўленнем асадкаў хімводападрыхтоўкі на базе цэха №2, якое дазволіць знізіць да 25% патрэбнасць у паліўна-энергетычных рэсурсах, павысіць прадукцыйнасць працы і атрымаць прыбытак.
На сустрэчы з працоўным калектывам таксама ўзнімалася пытанне запазычанасці па заработнай плаце. Кіраўніцтва прадпрыемства растлумачыла работнікам пра тэрміны выплаты зарплаты.
Галоўным кантралёрам вобласці дадзены даручэнні па завяршэнні інвестыцыйнага праекта, хутчэйшаму выхаду на праектную магутнасць і забеспячэнні высокаэфектыўнай работы новай вытворчасці і заводу ў цэлым, поўным пагашэнні запазычанасці на зарплаце і своечасовай аплаце за энерганосьбіты.

ЦТ – пад кантролем
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.05.2016 №170 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2016 годзе” зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў у 2016 годзе. Старшынёй дзяржаўнай камісіі прызначана намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Качанава Наталля Іванаўна.
Распараджэннем старшыні дзяржаўнай камісіі па кантролі ад 8.06.2016 №5 зацверджаны склад Віцебскай абласной камісіі па кантролі. Старшынёй абласной камісіі з’яўляецца В. У. Заранкін, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці.
У Віцебскай вобласці арганізаваны 4 пункты тэсціравання на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа.
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ сёлета праходзіла з 2 мая па 1 чэрвеня. У 4-х пунктах зарэгістравалася 29345 удзельнікаў тэсціравання, што на 452 чалавекі менш, чым у мінулым годзе.
Абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе заклікана забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці для паступлення ў дзяржаўныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, абарону іх законных правоў і інтарэсаў, своечасова і якасна разглядаць звароты па пытаннях тэсціравання і прыёму ва ўстановы адукацыі, прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па выяўленых фактах парушэнняў, а таксама ўносіць прапановы па ўдасканаленні асобных палажэнняў нарматыўна-прававых актаў.
Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях ЦТ прымаюцца па кантактных тэлефонах “гарачых ліній” у рабочыя дні з 9.00 да 18.00:
у Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці – 8(0212)42-61-93, 42-61-82;
у Полацкім міжраённым камітэце дзяржкантролю – 8(0214)42-41-46;
у Аршанскім міжраённым камітэце дзяржкантролю – 8(0216)21-09-16.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №47 ад 17.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *