В Никитихе на пешеходном переходе автомобиль “DAF” сбил человека

Безопасность Новости Происшествия

Расплата за няўважлівасць
“Дарога – тое месца, дзе вадзіцель павінен быць уважлівым кожную секунду, – адзначае старшы следчы райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Казлоўскі. – Ніякая сітуацыя на дарозе не павінна збянтэжыць кіроўцу, які павінен зрабіць усё магчымае, каб папярэдзіць здарэнне”.
22 чэрвеня  грузавы аўтамабіль “DAF” у аграгаградку Мікіціха на пешаходным пераходзе збіў пешахода. Як устанавіла папярэдняе следства, вадзіцель – жыхар Віцебска – быў цвярозы, хуткасны рэжым не перавышаў. Тым не менш вадзіцель заўжды павінен быць гатовым да любых нечаканасцяў, тым больш на пешаходным пераходзе, але пешаход з цяжкімі пашкоджаннямі знаходзіцца ў абласной бальніцы.
Па факце наезду на пешахода ўзбуджана крымінальная справа.  Няўважлівасць на дарозе можа каштаваць вадзіцелю да пяці гадоў пазбаўлення волі і пазбаўлення вадзіцельскіх правоў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *