Районные новости: в сельскохозяйственных предприятиях района начался весенний сев зерновых

Актуалии Новости

Ёсць першыя гектары!
12 красавіка ў раёне стартавала сяўба зерневых. Першымі гэту работу распачалі ў ААТ “Прыдзвінскі” – тут пасеялі 14 гектараў пшаніцы.
“Так, зіма была вельмі складанай, – гаворыць начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч. – Хоць і снег сышоў позна, але зямля за 3-4 дні на высокіх участках паспела прагрэцца. Літаральна напярэдадні сяўбы вымяралі тэмпературу глебы, яна плюс 12-15 градусаў. Па тэхналогіі можна пачынаць сяўбу”.
Сёлета, як і ў мінулыя гады, першымі распачынаюць веснавыя работы тыя сельгаспрадпрыемствы, у якіх палеткі размешчаны ля Дзвіны. Так, у “Ульскім” і “Прыдзвінскім” падрыхтавалі да сяўбы больш як па дваццаць гектараў палеткаў. У большасці гаспадарках прыступілі да пратручвання зерня.
У раёне шмат палеткаў, яшчэ залітых вадой і вельмі гразкіх. “Штодзень праводзіцца маніторынг палёў, –  працягвае гутарку Віктар Віктаравіч. – Там, дзе раніцай яшчэ было крыху гразка, вечарам ужо могуць праехаць чызелі. І ў гэтым ўпэўніліся кіраўнікі гаспадарак на нарадзе, якую правялі некалькі дзён таму на базе “Ульскага” і “Крыніцы”.
Сёлета ў раёне трэба пасеяць 17400 гектараў яравых зерневых і зернебабовых. Механізатары працуюць без выхадных. Рабочы дзень – з 6 гадзін раніцы да 9.30 вечара.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Кнігі
Жыхарка райцэнтра Вера Іванаўна Зайцава разам са сваім сынам Сяргеем падарылі раённай бібліятэцы сто экзэмпляраў кніг мастацкай літаратуры. Сваю сямейную бібліятэку, якая налічвае каля чатырохсот кніг,  ахвяравалі Лаўжанскай сельскай бібліятэцы Святлана Паўлаўна і Уладзімір Мікалаевіч Кійко з Мікіціхі.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Дарогі
З 21 сакавіка ДРБУ-204 вядзе ямачны рамонт асфальтна-бетонных дарог. Як паведаміў галоўны інжынер ДРБУ-204 С. М. Ярмошанка,  закончаны ён на дарогах Шуміліна-Цербяшова, Светласельскі-Слабада, Віцебск-Сіроціна і Обаль-Полацк, зараз вядзецца на дарогах Шуміліна-Мішневічы і Шуміліна-Бешанковічы. Агульная плошча выкананых работ склала 3,4 тыс. квадратных метраў.
Рамонт
У панядзелак работнікі камунгасу пачнуць капітальны рамонт чатырохкватэрнага дома № 1 па вуліцы Светласельская. Тут будуць умацаваны сцены, абшыты тэрмашубай, заменены водаправодная і каналізацыйная сістэмы, а таксама сістэма ацяплення. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер камунгасу А. М. Догель.
Александр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №28 ад 16.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *