Депутаты Шумилинского райсовета внесли изменения в бюджет

Президент Экономика

Удакладненні ў бюджэт
Учора пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай прайшла пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2015 года №79. З дакладам выступіла намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама А. І. Лебедзева, якая патлумачыла, што неабходнасць унясення змяненняў у бюджэт раёна звязана з дэнамінацыяй беларускага рубля. У выніку прынятага рашэння даходы і расходы бюджэту раёна зменшыліся ў 10 000 разоў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *