На территории Городокского избирательного округа создано 100 участков для голосования


Арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі

28 чэрвеня прайшло арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гарадоцкай выбарчай акругі №21 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Са складу членаў акруговай камісіі былі абраны старшыня, намеснкі старшыні і сакратар камісіі:
Бераснева Наталля Уладзіміраўна – старшыня камісіі;
Белагалоў Сяргей Дзмітрыевіч – намеснік старшыні камісіі;
Брач Ірына Уладзіміраўна – сакратар камісіі.
Для прыёму выбаршчыкаў ў акруговай камісіі зацверджаны графік дзяжурства членаў камісіі з 29 чэрвеня 2016 года па наступным распарадку работы:
у буднія дні – з 10.00 да 19.00  (перапынак – з 14.00 да 15.00), у суботу – з 10.00 да 14.00.
Надрукавана ў №53 ад 08.07.2016 г.

Узгоднены ўчасткі для галасавання

4 ліпеня адбылося пасяджэнне акруговай выбрачай камісіі Гарадоцкай выбарчай акругі №21 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, на якім былі ўзгоднены праекты рашэнняў Віцебскага, Гарадоцкага і Шумілінскага райвыканкамаў, адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска па ўтварэнні ўчасткаў для галасавання і прысвоена адзіная нумарацыя выбарчым участкам.
На тэрыторыі акругі ўзгоднена ўтварэнне 100 участкаў для галасавання, у тым ліку:
на тэрыторыі Віцебскага раёна – 37 выбарчых участкаў з нумарамі з 29 па 65;
на тэрыторыі Гарадоцкага раёна – 28 выбарчых участкаў з нумарамі з 1 па 28;
на тэрыторыі Шумілінскага раёна – 32 выбарчыя ўчасткі з нумарамі з 69 па 100;
у г. п. Руба – 3 выбарчыя ўчасткі з нумарамі з 66 па 68.
Разгледжана пытанне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па збору подпісаў выбаршчыкаў ў падтрымку вылучэння Міроша Віктара Вікенцьевіча кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21. Ініцыятыўнай групе прысвоены нумар рэгістрацыі 1.
Па інфармацыі акруговай выбарчай камісіі.
Надрукавана ў №53 ад 08.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *