В Николаевском сельсовете прошёл День работы с населением. А многие жители ушли за ягодами

Актуалии Сельское хозяйство Улада

Чарнічны ліпень

5-7 ліпеня ў рамках Дня работы з насельніцтвам ў Мікалаеўскім сельсавеце прайшлі сходы і сустрэчы з жыхарамі населеных пунктаў савета.

Групы ў складзе кіраўніцтва раёна, начальнікаў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, адказных работнікаў раённых службаў наведалі і пэўныя катэгорыі насельніцтва (ветэранаў вайны, інвалідаў, адзінока пражываючых, мнагадзетныя і нядобранадзейныя сем’і).
У сераду 6 ліпеня група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай наведала аграгарадок Кардон і навакольныя вёскі Ілава, Сутокі, Баркі, Федзькава.
“Відаць, няшмат людзей на сходы збярэцца, – канстатаваў старшыня Мікалаеўскага сельвыканкама У. А. Сядлоўскі. – Зараз у сапраўднага гаспадара шмат работы, літаральна кожная летняя пагодная хвілінка дорага каштуе. Ды і чарніцы пайшлі”.  І сапраўды, Уладзімір Аляксеевіч быў абсалютна правы: па дарозе пастаянна сустракалі ягаднікаў.
Нягледзячы на тое, што не так шмат сабралася людзей, насычанай атрымалася сустрэча з жыхарамі аграгарадка. Прыйшла і кіраўнік мясцовай гаспадаркі В. У. Лабейка. Так што пытанні і праблемы вяскоўцаў вырашаліся адразу на месцы. І. М. Новікава расказала пра падтрымку прыватных гаспадарак, засяродзіла ўвагу на надбаўках па выплатах вяскоўцам за здадзеную дзяржаве жывёлу.
У Кардоне наведалі адзінока
пражываючых, інвалідаў, мнагадзетныя і нядобранадзейныя  сем’і. Сувязь пакаленняў для многіх кардонцаў – не пустыя словы. Састарэлых хворых бацькоў даглядаюць дзеці, якія не просяць дапамогі ў дзяржавы.
Былі праведзены прафілактычныя гутаркі з мужчынамі, якія злоўжываць спіртнымі напоямі і доўгі час нідзе не працуюць. Начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС В. М. Воранаў нагадаў, да чаго можа прывесці амаральны лад жыцця.
У вёсцы Ілава на сход прыйшлі практычна ўсе жыхары. Вяскоўцы расказвалі пра сваю вёску, пра сваё жыццё. Псіхолаг Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Л. М. Забаўская  пазнаёміла з тымі паслугамі, што аказвае ўстанова.
І ў іншых невялічкіх вёсках людзі ветліва сустракалі гасцей, дзяліліся сваім жыццём-быццём. Прыемна ўразіла вёсачка Федзькава: тут чатыры двары – і ў кожным трымаюць карову. Сапраўдныя гаспадары!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №53 ад 08.07.2016 г.



1 комментарий по теме “В Николаевском сельсовете прошёл День работы с населением. А многие жители ушли за ягодами

  1. ЕЗДЯТ ВЫНЮХИВАЮТ У КОГО СКОЛЬКО И ЧЕГО.ЛЮДЕЙ ОТ РАБОТЫ ОТВЛЕКАЮТ….ТУР ТУНЕЯДЦЕВ ПО РАЙОНУ.НЕУЖЕЛИ В НАШЕЙ СТРАНЕ ВЕЗДЕ ТАК.ЧТО ОНИ МОГУТ НОВОЕ СКАЗАТЬ ЛЮДЯМ С ЗАРПЛАТОЙ В 10-15 РАЗ МЕНЬШЕЙ ЧЕМ СЕБЕ ЗА ИХ ЖЕ СЧЕТ НАСЧИТАННОЙ….РАЗВЕЛИ ДАРМОЕДОВ.ТЕПЕРЬ СЛУШАЙТЕ ИХ БРЕД

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *