Шумілінскія таленты ў Магнітагорску


Шумілінскія таленты ў Магнітагорску
У расійскім Магнітагорску  прайшоў IV Міжнародны конкурс мастацтваў “Залатая панарама”. Цікава, што ў гэтым творчым спаборніцтве шмат перамог атрымалі  навучэнцы Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.
У намінацыі “салісты-вакалісты” дыпломы атрымалі выхаванцы Нэлі Жаваранкавай – Валерыя Шашкова (1 ступені) і Кіра Гуйдо (3 ступені), а таксама вучаніцы Алены Сініцкай Вераніка Юрчанка (1 ступені) і Дар’я Буева (3 ступені).
У намінацыі “Вакальны ансамбль” дыплом 2 ступені  – у вакалістаў Алены Фёдаравай.
Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Саліст-інструменталіст фартэпіяна” атрымала Аксана Шкляр, якую падрыхтавала Алена Новікава.
І яшчэ адна перамога: вучаніцы Таццяны Калеснікавай Дар’я Бабарэнь і Вікторыя Сцяпанава сталі дыпламантамі 3 ступені ў намінацыі “Дуэт фартэпіянны”.
Вось колькі перамог! І гэта пры тым, што ў Магнітагорск ніхто не ездзіў, бо спаборніцтва праходзіла ў выглядзе відэа-конкурсу. Праўда, як расказалі выкладчыкі ДШМ, дзеці спачатку камплексавалі перад відэакамерай, але потым прызвычаіліся. Вядома ж, артысты.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *