Фэст “На сямі вятрах” падарыў добры настрой і яркія эмоцыі

Общество

Фэст вулічнага мастацтва

У рамках фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” ўжо не першы год праходзіць фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”. На фэсце выступае вялікая колькасць таленавітых людзей, якія дэманструюць сваё майстэрства  прама на вуліцах Віцебска.
Кожны чалавек мог выбраць выступленне на свой уласны густ і атрымаць асалоду ад яго. Усюды гучалі апладысменты, была вельмі цёплая і сяброўская атмасфера. Некаторыя выступоўцы збіралі вакол сябе, здавалася, цэлыя залы. Сярод упадабаных публікай – рок-кавер-група “FIVE O’CLOCK”  – маладзёжная група, якая выконвае лепшыя хіты рускага і замежнага рока. На фэсце вулічнага мастацтва яна выступае ўжо другі раз, таму ў гэтым годзе група сабрала шмат прыхільнікаў.
Тыя, хто любяць шоу, экстрым і агонь, маглі пагля-дзець фаер-шоу клуба «AGNI-SHOW» (Беларусь). Фаершчыкі з “AGNI-show” – гэта завадныя хлопцы, якія дэманстравалі гледачу неверагодныя ўменні ўтаймоўваць вогненную стыхію і рабілі з гэтага незвычайнае прадстаўленне.
Фэст “На сямі вятрах” падарыў людзям сапраўды добры настрой, яркія і пазітыўныя эмоцыі. Ужо з нецярпеннем чакаем наступны год, каб зноў пабыць разам з фестывалем.
Вольга РАМАНЕНКА, студэнтка ВДУ імя Машэрава.
Надрукавана ў №57 ад 22.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *