Шумилинская молодёжь поехала гулять в фестивальный Витебск

Молодёжь

Дзень моладзі ў фестывальным віцебску
16 ліпеня ў фестывальным Віцебску прайшоў Дзень моладзі. У свяце прынялі ўдзел тысячы маладых людзей з усёй Беларусі, госці з блізкага і далёкага замежжа. Дэлегацыю нашага раёна, у якую уваходзіла працуючая моладзь і школьнікі, узначальваў першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын.
Феерычным і яркім атрымалася маладзёжнае шэсце, асаблівы каларыт якому надалі прадстаўнікі папулярных субкультур і аб’яднанняў – велатрэалісты, скейтбардзісты, ролеры, брэйк-дансеры, мастакі бодзі-арт, рок- і поп-гурты, удзельнікі рыцарскіх клубаў і інш.  Завяршыўся маладзёжны арт-парад “БелаРусь у сэрцы маім!” на плошчы Перамогі.
Падчас патрыятычнай акцыі “Мы памятаем і ганарымся!” моладзь усклала кветкі і вянкі да мемарыяльнага комплексу.
Пасля ўрачыстага адкрыцця Дня моладзі закруціўся своеасаблівы калейдаскоп творчасці, фантазіі, спартыўнага азарту маладых на розных пляцоўках горада. Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і стыльныя стужкі-вышыванкі сталі своеасаблівым пропускам  на шматлікія мерапрыемствы.
У фестывалі аўтарскай песні “Песні мірных гадоў” выступаў і наш зямляк Яўген Усцюгоў – інжынер-эколаг УП ЖКГ, Яўген стаў дыпламантам гэтага конкурсу
На плошчы Перамогі прайшлі два фіналы. Напачатку галоўнымі героямі сталі ўдзельнікі фестывалю “Агонь танца-2016”, вызначаліся лепшыя танцоры ў такіх намінацыях, як “шоу-праграма”, “брэйк”, “лаціна”, “стрыт дэнс”, “усходні танец”. А ўвечары прайшла традыцыйная бітва дзіджэяў “Беларусь і Я”.
Непадробны інтарэс ва ўсіх выклікаў “Аўтамотафэст”, у рамках якога былі арганізаваны выставы “Рэтрааўтамабіль”, “СуперБайк” і “АўтаГук”. Жадаючыя фатаграфавацца на фоне рэтратэхнікі літаральна выстройваліся ў чэргі.
Шмат цікавага адбывалася і на алеі па вуліцы Б. Хмяльніцкага. Тут разгарнуліся і маштабная інтэрактыўная экспазіцыя “Маладзёжны падворак”, і маладзёжная эстафета “Калейдаскоп гумару”, і фестываль фарбаў холі.
Багата было спартыўных спаборніцтваў. Многа новага можна было адкрыць для сябе падчас турніру па функцыянальнаму мнагабор’ю “Оpen-2016”, чэмпіянаце Беларусі па скейтбордзінгу.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №57 ад 22.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *