Завяршаецца вылучэнне ў склад участковых камісій


Завяршаецца вылучэнне ў склад участковых камісій
Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання 23 ліпеня (субота) і 24 ліпеня (нядзеля) будзе ажыццяўляцца па графіку працоўнага дня: з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).
Прыём дакументаў у кабінеце №421 (4 паверх райвыканкама) ажыццяўляюць:
Емяльянаў Вячаслаў Анатольевіч – начальнік ад-дзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама раённага выканаўчага камітэта,
Каралёва Галіна Анатольеўна – галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама раённага выканаўчага камітэта.
*   *   *
26 ліпеня ў 10.00 у вялікай зале пасяджэнняў  (г.п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10) адбудзецца пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім будзе разгледжана пытанне аб фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій.
Надрукавана ў №57 ад 22.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *