31 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Актуалии Общество Экономика

31 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю
Паважаныя работнікі гандлю Шумілінскага раёна! Ветэраны працы! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Сёння на тэрыторыі раёна працуюць 82 гандлёвыя абекты ўсіх форм уласнасці, маланаселеныя вёскі абслугоўваюць 5 аўтамагазінаў. Галіна гандлю пастаянна ўдасканальваецца, ужываюцца сучасныя тэхналогіі гандлю і абслугоўвання, пашыраецца асартымент прадукцыі і паслуг, расце якасць абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы ўмелай рабоце супрацоўнікаў гандлю, наш спажывецкі рынак вызначаецца стабільнасцю і таварнай насычанасцю.
Вы робіце наша жыццё зручным і камфортным, забяспечваеце  неабходнымі таварамі, якасным сэрвісам і добрым настроем. Спадзяемся, што здаровая канкурэнцыя ў галіне гандлю адлюструецца на зніжэнне цэн, росце якасці абслугоўвання, пашырэнні асартыменту тавараў.
У гэты святочны дзень жадаем вам здароўя і поспехаў у нялёгкай працы, слоў шчырай удзячнасці ад пакупнікоў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №59 ад 28.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *