Если паспорт потерялся

Закон

Замест страчанага пашпарта  выдадуць новы
Ужо ў гэтым годзе ў групу па грамадзянству і міграцыі раёна 37 жыхароў звярнуліся з заявай аб выдачы пашпартоў ўзамен страчаных (у мінулым годзе іх было 25). У шасці чалавек пашпарт быў выкрадзены. Таму старшы інспектар ГГіМ Алена Пракоф’ева звяртаецца да жыхароў раёна з просьбай больш уважліва і адказна ставіцца да сваіх дакументаў і дае апісанне працэдуры атрымання новага пашпарта.
Калі пашпарт страчаны, неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі і падаць: 4 фотаздымкі памерам 40х50, заяву на выдачу пашпарта, пасведчанне аб нараджэнні дзяцей (у выпадку, калі заяўнік мае дзяцей, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту), дамавую кнігу (пры наяўнасці), квітанцыю аб выплаце дзяржпошліны (17 500 рублёў). Тэрмін разгляду заявы – 1 месяц з дня падачы ці 15 дзён (у выпадку паскоранага афармлення, але тады дадаткова прыйдзецца заплаціць яшчэ 17 500).
У выпадку страты пашпарта грамадзянін можа атрымаць даведку, што сведчыць асобу. Выдаецца такі дакумент бясплатна ў дзень звароту і дзейнічае адзін месяц. Для атрымання даведкі неабходны адзін фотаздымак і заява з указаннем абставін страты дакумента.
Звязацца з пашпартнай службай можна па тэлефоне 4-11-32.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *