Трагедии могло бы не случиться, если бы… Тонкие грани детской безопасности

Безопасность Семья

Беражыце дзяцей!
Цёплае надвор’е зноў вярнулася ў наш рэгіён. Дарослыя і дзеці пацягнуліся да вадаёмаў, каб ахаладзіцца. Павелічэнне колькасці адпачываючых прывяло да новых ахвяр воднай стыхіі. На сённяшні дзень на вадаёмах вобласці патанулі 44  чалавекі, у тым ліку 5 непаўналетніх. На старонках раённай газеты неаднаразова друкаваліся матэрыялы з заклікам да бацькоў не дапускаць дзяцей адных да вадаёмаў. Аднак, хутчэй за ўсё, гэтых правілаў прытрымліваюцца не ўсе. Ратавальнай службай таварыства ратавання на вадзе за такія парушэнні на пляжы возера Шумілінскае папярэджаны 34 падлеткі.
Напэўна, мы не заўсёды ўсведамляем, якую небяспеку нясуць нам выгоды ў выглядзе надзіманых басейнаў. Здавалася б, запусціў туды дзіця – і забыў. Аказваецца, і там дзейнічаюць такія ж правілы, што і на адкрытых вадаёмах. Пакіданне  дзіцяці аднаго непазбежна прывядзе да трагедыі. 5 жніўня ў г. п. Шуміліна ў падобнай сітуацыі ў дзіцячым басейне патануў 6-гадовы хлопчык.
Паважаныя бацькі! Не дазваляйце дзецям адным заставацца ля вады. Жыццё і здароўе іх цалкам на вашым сумленні.
Аляксандр ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённай арганізацыі таварыства ратавання на вадзе.
Надрукавана ў №62 ад 09.08.2016 г.

5 трагічных выпадкаў за чэрвень
Следчыя канстатуюць: бацькі з-за пастаяннай занятасці, бяспечнасці, а часам і няўвагі да сваіх дзяцей ігнаруюць простыя правілы, што нярэдка прыводзіць да траўм, а горш за ўсё, да гібелі дзяцей.
Так, за 6 месяцаў 2016 года ў Віцебскай вобласці адбылося 18 фактаў прычынення цялесных пашкоджанняў непаўналетніх (малалетніх). На жаль, 11 з іх закончыліся гібеллю дзяцей.

Толькі ў чэрвені зафіксавана 5 трагічных выпадкаў.
8 чэрвеня ў Талачынскім раёне 11-месячная дзяўчынка сцягнула са стала сурвэтку і скінула на сябе кубак з кіпенем, якую мама паставіла на стол. Ад тэрмічных апёкаў праз 11 дзён дзіця памерла ў рэанімацыйным аддзяленні Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
14 чэрвеня ў Докшыцкім раёне 3-гадовая дзяўчынка раптоўна выбегла на праезную частку і трапіла пад колы аўтамабіля. Ад атрыманых траўм дзяўчынка памерла ў машыне хуткай дапамогі.
20 чэрвеня ў Шумілінскім раёне на рацэ Заходняя Дзвіна 8-гадовы хлопчык, знаходзячыся ў плавальным крузе, патануў разам са сваёй цёцяй, студэнткай ВНУ.
24 чэрвеня ў Віцебску 7-гадовы хлопчык, знаходзячыся на будаўнічым аб’екце, упаў у катлаван з вадой і патануў.
Следчы камітэт нагадвае бацькам:
Заўсёды захоўвайце пільнасць, асабліва калі ваша дзіця валодае павышанай актыўнасцю.
Не дапускайце дзяцей да адчыненых акон, фортак, балконаў, наколькі гэта магчыма, абмяжуйце доступ да калодзежаў, ваннаў.
Ніколі не пакідайце без нагляду дзіця каля вадаёмаў, басейнаў.
Не дазваляйце дзецям заплываць на глыбіню нават у прысутнасці дарослых.
Пастаянна ўдзяляйце ўвагу навучанню дзіцяці правільным паводзінам на дарогах, падавайце яму ў гэтым прыклад.
Хавайце ад дзяцей запалкі, свечкі, запальніцы, бенгальскія агні.
Пастаянна нагадвайце дзіцяці пра магчымасць небяспекі ўдару токам ад электрапрыбораў і вучыце правільнаму іх карыстанню. Не дапускайце, каб дзеці гулялі з разеткамі, выкарыстоўвайце ахоўныя прылады (заглушкі).
Выкарыстанне бытавых прыбораў дзецьмі павінна быць толькі пад пастаянным наглядам дарослых.
Не пакідайце дома дзіцяці адно, а таксама з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Не зачыняйце дзяцей адных.
Хімічныя рэчывы, лекавыя сродкі, вострыя колючыя і рэжучыя прадметы абавязкова размяшчайце па-за дасягальнасці дзяцей.
Не давайце маленькім дзецям ежу з косткамі, старайцеся загадзя здрабняць стравы.
Будзьце ўважлівыя за рулём, бо маленькія дзеці не думаюць пра небяспеку, выбягаючы на дарогу.
Заўсёды выкарыстоўвайце дзіцячыя ўтрымліваючыя прылады (ся-дзенні) і рамяні бяспекі, калі перавозіце дзяцей у аўтамабілі.
Бацькі! Будзьце асцярожныя! Памятайце: выкананне элементарных правілаў бяспекі дапаможа пазбегнуць трагедыі!
Упраўленне па Віцебскай вобласці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №62 ад 09.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *