Могут ли торговые объекты Шумилино обеспечить школьников необходимыми товарами?

Актуалии Образование Общество

Што прапануе райцэнтр?
У сем’ях, дзе ёсць дзеці школьнага ўзросту, па-рознаму рыхтуюцца да новага навучальнага года. Адны пачынаюць закуплівацца адразу ў чэрвені, размяркоўваючы пакупкі на ўсё лета, другія (і іх усё роўна, як аказваецца, больш) адкладваюць гэты момант да апошняга – да жніўня. І калі прыходзіць жнівень, узбройваюцца спісамі і грашыма –  і па магазінах.
Мы ж прайшліся па нашых не вельмі шматлікіх гандлёвых аб’ектах і пацікавіліся, як у гэтай сур’ёзнай, і што самае галоўнае – высоказатратнай справе, дапамагае шумілінцам мясцовы дзяржаўны і прыватны гандаль.  Які ўзровень гатоўнасці прапанаваць неабходныя тавары дэманструе?
У мінулы аўторак каля ўнівермага  з’явілася палатка райспажыўтаварыства са школьнымі рэчамі. У ёй – усяго патроху: касцюмы, рукзакі, трыкатаж, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, крыху больш канцыляркі. Практычна такі ж тавар і ў самім універмагу. З адзення, прама скажам, нічога новага: прапануюцца мінулагоднія і паза-пазамінулагоднія калекцыі. Па словах прадаўцоў, школьных касцюмаў з мінулых гадоў “завісла” на 80 мільёнаў, таму трэба распрадаваць тое, што ёсць. Яны ж дадаюць: калі знойдуцца на тавар рэальныя пакупнікі, ім крыху пашанцуе – змогуць набыць школьныя касцюмы па старых цэнах. Хаця, як мне падаецца, мэтазгодней было б распрадаць па добрых зніжках старыя запасы і завезці новае.
На жаль, практычна адсутнічае абутак, у тым ліку і спартыўны. І завозаў, па ўсім відаць, не чакаецца.
А вось канцылярскіх прылад, на думку прадаўцоў універмага і па асабістых прыкідках, хапае. Па асноўных пазіцыях ёсць практычна ўсё, быў невялікі прывоз рукзакоў і сумак. Паціху паступае трыкатаж, бялізна. А вось ці паступяць у продаж спартыўныя касцюмы, прадаўцы адказу не даюць.
Застаецца нявырашаным пытанне з дапаможнікамі, рабочымі сшыткамі, контурнымі картамі і атласамі. Прайсы-прапановы ва ўнівермагу ёсць, а вось якія канкрэтна кнігі і дапаможнікі неабходны вучням школ раёна, прадаўцы не ведаюць. Таму заказы пакуль не афармляюць.
Канцылярскія прылады, акрамя ўнівермага, прапануе Белсаюздрук, пошта, прыватныя гандляры. Прыватнікі ж больш актыўна вязуць адзенне  і абутак і прадаюць яго, калі трэба, у растэрміноўку.
Так што атрымліваецца, што шумілінцам па-ранейшаму для таго, каб сабраць сваё дзіця ў школу, трэба адпраўляцца ў абласны цэнтр. Дзякуй, што Віцебск пад бокам і дызель курсіруе рэгулярна. Але вясковым жыхарам не заўсёды спадручна выбрацца ў горад. Аднак прыходзіцца, бо надзеі, што ўсё неабходнае можна купіць у райцэнтры, рэальна няма. Не па словах ведаю, што жыхары Крывога Сяла па традыцыі закупляюцца да 1 верасня ў Бешанковічах (заўважым: такі ж раённы цэнтр!), мікалаеўскай зоны – у Уле, абальчане едуць у Полацк, мішневіцкія і слабадскія бацькі і дзеці – таксама ў Віцебск. Мала таго, многія больш “прасунутыя” бацькі адпраўляюцца за пакупкамі ў сусветную сетку Інтэрнэт. Вось так і выкручваюцца. І грошы такім чынам выцякаюць з раёна…
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №62 ад 09.08.2016 г.



3 комментария по теме “Могут ли торговые объекты Шумилино обеспечить школьников необходимыми товарами?

  1. У нас в Шумилино торговлю «добили» полностью. Все закрыли, Фортуна-закрыта (разрушается внутри), столовую Брикет-давно пора сдвинуть бульдозером (куда смотрит РЦГ ?),Блюз-стал «персональной кормушкой» избранных. В Блюзе когда можно посидеть вечером или в выходные?
    Удивляет, что Брют и Мини-маркет могут работать, а госторговля изжила себя. Надо менять руководство РАЙПО и причем срочно!

  2. Согласен. В магазины райпо стыдно зайти, а если и зайдешь, то купить нечего. В то время как в Минимаркете, Тамараторге постоянный ажиотаж.Из универмага сделала селянский магазин. Кто виноват? Видимо правление райпо не справляется.

  3. НИЧЕГО ТАМ УЖЕ НЕ СПАСЁТ…ОТДАЙТЕ ДАРОМ НОРМАЛЬНЫМ ЧАСТНИКАМ А РУКОВОДИТЕЛЕЙ ВПЛОТЬ ДО РАЙИСПОЛКОМА В ГРУЗЧИКИ К НИМ ТОГДА ТОЛК БУДЕТ И ХОТЬ НЕ ЗРЯ ТУНЕЯДЦЫ ЗАРПЛАТУ ПОЛУЧАТЬ БУДУТ.УВЕРЕН И ЛЮДИ БУДУТ ДОВОЛЬНЫ…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *