Профсоюзы заботятся о безопасности труда на уборке урожая

Безопасность Экономика

Ахова працы – справа агульная
Уборачная кампанія – нялёгкі і ў той жа час доўгачаканы перыяд для механізатараў. Напярэдадні ў гаспадарках раёна праведзены агульныя сходы, на якіх выступілі не толькі кіраўнікі, але і старшыні прафсаюзных арганізацый. Механізатарам патлумачылі ўмовы аплаты працы,  умовы спаборніцтваў у час жніва.
Зараз, калі жніво ў самым разгары, на палі да механізатараў прыязджаюць не толькі спецыялісты гаспадарак, але і прафсаюзныя лідары. У час уборачнай важна падтрымаць хлебаробаў добрым словам, падбадзёрыць. Ну, і вядома, лішні раз нагадаць пра бяспеку. “Ахова працы – справа агульная”, – кажа в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Варкун, разам з якой мы пабывалі ў ААТ “Лаўжанскае”, КУСГП “Ульскі” і СФГ “Раднік”. Людміла Георгіеўна азнаёмілася з калектыўнымі дагаворамі гаспадарак, з журналамі інструктажоў па ахове працы. Ну, а на жніўных палетках прафсаюзны лідар аграпрамысловага комплексу гутарыла з аграномамі, механізатарамі, вадзіцелямі. Людміла Георгіеўна нагадала, што самае важнае ў час жніва – гэта захаванне жыцця і здароўя людзей. Не варта забываць пра спецвопратку, пра індывідуальныя сродкі аховы. Гэта ўсё ёсць у механізатараў. Камбайны, аўтамабілі і трактары забяспечаны вогнетушыцелямі і рыдлёўкамі. У наведаных гаспадарках праводзяцца перадрэйсавыя медагляды, хлебаробам прывозяць на палеткі гарачае харчаванне, а разам з ім – і ведамасці пра ўчарашні заробак кожнага. Людзі дакладна ведаюць, за што працуюць. А прэміі і даплаты, якія прадугледжаны за перавыкананне планаў – добры стымул працаваць больш і лепш.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

На здымку: Людміла Варкун гутарыць з механізатарам
КУСГП “Ульскі” Валерыем Тупіцыным і галоўным аграномам гэтай жа гаспадаркі Сяргеем Баранавым.

Надрукавана ў №62 ад 09.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *