Открывается охота на копытных

Общество Официально

Адкрываецца паляванне на лася
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з 20 жніўня па 30 верасня адкрываецца паляванне на лася, аленя высакароднага, аленя плямістага, лань (дарослыя самцы, селекцыйная жывёла любога полу і ўзросту). Паляванне дазволена ружэйным спосабам з засады, з падыходу – на працягу сутак. Дазволеныя прылады палявання: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў; гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых куляў; паляўнічыя лукі і арбалеты.
Дзмітрый ВАРАБ’ЁЎ, намеснік начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *