Творческий конкурс к 100-летию белорусской милиции

Культура Общество

Да 100-годдзя беларускай міліцыі
Міністэрства ўнутраных спраў аб’яўляе пра правядзенне конкурсу на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 100-годдзю міліцыі. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі, а таксама асобныя аўтары, у тым ліку супрацоўнікі міліцыі і іх сем’і, ветэраны органаў унутраных спраў.
У конкурс уключаны наступныя намінацыі: “Лепшы малюнак “Міліцыя вачыма дзяцей””, “Лепшы твор выяўленчага мастацтва, прысвечаны беларускай міліцыі”, “Лепшая фотаработа пра беларускую міліцыю”, “Лепшы плакат (білборд) пра беларускую міліцыю”, “Лепшы літаратурна-мастацкі твор пра беларускую міліцыю ў прозе”, “Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі”, “Лепшая песня пра беларускую міліцыю”.
Работы з абавязковым надпісам “На конкурс да 100-годдзя беларускай міліцыі” накіроўваюцца не пазней 1 кастрычніка 2016 года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсона,16, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтр культурна-выхаваўчай работы.
Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы правядзення конкурсу размешчана ў раздзеле “Да 100-годдзя беларускай міліцыі” на афіцыйным сайце МУС (www.mvd.gov.by).
Аляксандр ФІЛІПЕНКА, в. а. намесніка начальніка РАУС.
Надрукавана ў №65 ад 19.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *