Спортивные успехи шумилинских спасателей

Новости Спорт, туризм

Другія ў вобласці
У Наваполацку прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшая дзяжурная змена”. Гонар нашага раёна абаранялі Віктар Пальвінскі, Сяргей Шафераў, Дзмітрый Бяззубенка і  Пётр Казлоўскі. У праграме спаборніцтваў была эстафета, падчас якой неабходна было ў баявым адзенні ў працівагазах з пажарным рукавом узняцца па лесвіцы на 5 паверх, падняць груз вагой 10 кг,  спусціцца, працягнуць рукаў, запоўнены вадой, і перанесці пацярпелага. Канкурсанты паказвалі ўменні баявога разгортвання.
Па выніках абласнога конкурсу шумілінскія выратавальнікі занялі другое месца.
Перамога Івана Маскалькова
Віцебск сабраў удзельнікаў абласнога першынства “Дынама” па гіравым спорце. Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Маскалькоў выступаў за каманду абласнога ўпраўлення МНС. У асабістым заліку ў вагавой катэгорыі 75 кг Іван выйграў спаборніцтвы. Па выніках першынства каманда ўпраўлення МНС заняла першае месца. Дарэчы, для Івана Маскалькова гэта ўжо дзясятая перамога ў абласным першынстве “Дынама”.
Крыху не пашанцавала
Як паведаміў намеснік начальніка РАНС Іван Маскалькоў, у Лёзна прайшоў першы абласны турнір сярод добраахвотных пажарных каманд. За перамогу змагаліся 18 каманд. Шуміліншчыну прадстаўляла добраахвотная пажарная каманда з УП ЖКГ.  Падчас спаборніцтваў неабходна было паказаць тэарэтычныя веды, пераадолець паласу перашкод і правесці баявое разгортванне.
Па выніках абласнога турніру шумілінцы занялі пятае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №65 ад 19.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *