Из сводки РОВД

Происшествия

Веласіпеды
Неўстаноўленая асоба з падвала дома шматпавярхоўкі, што па вул. Шумілінскай у райцэнтры, украла веласіпед “Стэлс”.
Праз два дні з такой жа праблемай у РАУС звярнулася жыхарка в. Гаравыя. У жанчыны прапаў веласіпед, якія яна пакінула ля дома.
Абодва веласіпеды пакуль не знойдзены. Па дадзеных фактах узбуджаны крымінальныя справы. Злачынцам пагражаюць грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы да 2 гадоў, або арышт да 6 месяцаў, або абмежаванне волі да 3 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Супрацоўнікі РАУС у чарговы раз просяць жыхароў раёна не пакідаць свае веласіпеды без нагляду.
На мове лічбаў
У гэтым годзе супрацоўнікі ДАІ зарэгістравалі тры тысячы парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Хуткасны рэжым перавысілі 1351 вадзіцель, у стане алкагольнага ап’янення транспартнымі сродкамі кіравалі 37 вадзіцеляў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 218 пешаходаў, асноўныя іх парушэнні – пераход дарогі ва неўстаноўленых месцах і рух у цёмны час сутак па краю праезнай часткі без флікераў.
Казуля
На аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень пад колы аўтамабіля трапіла казуля. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк. Па асколках фар, якія былі знойдзены на дарозе, устаноўлена, што на жывёлу наехаў “Мерседэс”. Хто гаспадар гэтай машыны і хто быў за рулём – высвятляецца. У любым выпадку ва-дзіцелю пагражае штраф да 25 базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да двух гадоў.
Камень
Пацярпеў жыхар райцэнтра: у лабавое шкло ягонай легкавушкі трапіў камень, які адляцеў ад трактарнай касілкі – абочыну дарогі Р-20 абкошвалі работнікі ДЭУ-36.
З падобнай праблемай звярнуўся ў ДАІ і яшчэ адзін жыхар раёна, шкло аўтамабіля якога было пашкоджана на перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Луначарскага. Пацярпелыя маюць намер звяртацца ў суд, каб ДЭУ-36 кампенсавала ўрон.
“Матацыкліст”
З 13 па 18 жніўня супрацоўнікі ДАІ правялі прафілактычнае мерапрыемства “Матацыкліст”. Асабліва пільная ўвага была ўдзелена прафілактыцы ДТЗ з удзелам матацыклістаў, мапедыстаў, веласіпедыстаў. Хаця ў нашым раёне не зарэгістравана дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў, да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні сёлета было прыцягнута 86 кіроўцаў гэтага транспарту. А ў перыяд з 13 па 18 жніўня было аштрафавана 6 матацыклістаў і мапедыстаў. Асноўныя парушэнні: матацыкл не зарэгістраваны (штраф ад 1 да 3 БВ), матацыкліст не мае правоў кіравання (штраф ад 5 да 20 БВ).
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *