Акция «Лето — пора спортивная» продолжает путешествие по агрогородкам Шумилинского района

Актуалии Образование Спорт, туризм

Спартыўнае свята-марафон завітала ў Амбросавічы
13 жніўня ў аграгарадку Мікіціха прайшлі спартыўныя спаборніцтвы ў рамках акцыі “Лета – пара спартыўная”.  У госці да жыхароў аграгарадка прыехалі футбалісты  ФК “Шуміліна”. Хадзьба на хадулях, кіданне мабільных тэлефонаў, падняцце гіры і, канечне, футбол склалі праграму мерапрыемстваў.
У мінулую пятніцу спартыўнае свята-марафон “Лета – пара спартыўная” дабралася да аграгарадка Амбросавічы. Мерапрыемства прайшло на стадыёне дзіцячага  аздараўленчага лагера “Дружба”. Удзельнікаў свята вітаў старшыня Дабейскага сельвыканкама А. В. Аляксеенка.
У спартыўных стартах бралі ўдзел дзве каманды з Шуміліна – ФСК “Здароўе” і раённага цэнтра дзяцей і моладзі (аб’яднанне па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”), а таксама каманды з Амбросавічаў і са Слабады.
Адкрылі мерапрыемства паказальнымі выступленнямі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”.
А далей – спартыўныя старты ў розных відах спорту. Дзетвара з задавальненнем скакала ў даўжыню і кідала мабільныя тэлефоны, удзельнічала ў лёгкаатлетычнай эстафеце, прычым усё рабіла з дзіцячай шчырасцю і жаданнем перамагчы.  А вось на падцягванні на перакладзіне каманда РЦДіМ выставіла бадай самага юнага сямігадовага ўдзельніка –  Захара Сімановіча, які пры гучнай падтрымцы ўсіх прысутных, падцягнуўся дзесяць разоў.
Наогул, матчы па міні-футболе прайшлі ў таварыскай атмасферы.
Спартыўныя спаборніцтвы  падарылі безліч станоўчых эмоцый, удзельнікі радаваліся як сваім поспехам.
Аляксандр Шэдьзко.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *