Взрослый поступок пятиклассников.

Общество

Растуць мужчыны і гаспадары
Мы многа разважаем пра выхаванне сваіх дзяцей, а пры выпадку чытаем ім натацыі, вучым іх, як трэба жыць. Але гэта ўсё тэорыя. А які прыклад паказваем?
Глядзім тэлебачанне і спачуваем жыхарам Амерыкі, у якіх сёння гараць лясы і населеныя пункты. А пасля прагляду навін ідзём на двор і падпальваем смецце, сухую траву, кідаем незатушаныя акуркі… Дзеці ж нашы часта ацэньваюць сітуацыю нават лепш за нас, дарослых…
На павароце на Лескавічы не так даўно нехта падпаліў сухую траву. Агонь распаўсюджваўся ва ўсе бакі.
Пяцікласнікі СШ № 1 ведалі, наколькі небяспечны і для прыроды, і для людзей агонь, які імкліва распаўзаецца. Хлапчукі вырашылі не пусціць полымя. Спачатку спрабавалі патушыць агонь галлём, таптаць яго, збіваць жоўтыя языкі курткай. Потым знайшлі поліэтыленавыя бутэлькі, набіралі ў іх ваду з канавы і залівалі. І патушылі. Крыху, праўда, падпалілі падэшвы, стаміліся, але ж гэта быў для хлопчыкаў сапраўдны ўчынак.
А што дарослыя, можа зноў кінуць незатушаны акурак куды не трэба ці падпаляць сухую траву?..
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *