В Год культуры Министерство культуры проводит конкурсы

Культура Новости

Міністэрства культуры праводзіць конкурсы
Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Міністэрствам спорту і турызму, абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі праводзяць конкурсы, прысвечаныя Году культуры.
Рэспубліканскі конкурс на лепшую практыку дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі праводзіцца па трох намінацыях: сярод абласных, гарадскіх (раённых) і сельскіх (пасялковых) выканаўчых камітэтаў. Вынікі конкурсу будуць падведзены да 15 літага 2017 года.
Рэспубліканскі конкурс “Горад культуры ў Год культуры” праводзіцца сярод населеных пунктаў краіны па наступных намінацыях: “Лепшы абласны цэнтр”, “Лепшы горад абласнога падпарадкавання”, “Лепшы горад раённага падпарадкавання”, “Лепшы пасёлак гарадскога тыпу”, “Лепшы аграгарадок”. Конкурс праводзіцца ў два этапы. Вынікі другога этапу будуць падведзены да 20 кастрычніка 2016 года.
Конкурс “Чалавек Года культуры” праводзіцца з 10 чэрвеня 2016 года па 10 лютага 2017 года па розных напрамках творчай, педагагічнай дзейнасці ў галіне культуры.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №67 ад 26.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *