Чемпионат Витебской области: ФК «Шумилино» борется за попадание в призовую тройку группы «А»

Новости Спорт, туризм

Нічыя, якая нікога не задаволіла
У суботу прайшлі чарговыя сустрэчы абласнога першынства па футболе. ФК “Шуміліна” дома прымаў ФК “Лепель”. Каманды прэтэндуюць на выхад у фінальную частку, так што ў матчы футбалісты абедзвюх каманд разлічвалі толькі на перамогу.
З першых хвілін матча на полі ішла роўная гульня. Пад сярэдзіну тайма вызначыўся Канстанцін Кіташоў, які добрым ўдарам са штрафнога вывеў ФК “Шуміліна” наперад. Літаральна праз некалькі хвілін лепельская каманда адыгралася.
Другі тайм стаў па-сапраўднаму феерычным і драматычным адначасова. Канстанцін Кіташоў робіць лік 2:1. “Лепель” усімі сіламі спрабуе адыграцца, але трапляе на галявую контратаку шумілінскіх футбалістаў: Сяргей Фінашын забівае трэці гол шумілінскай каманды.
3:1 – лік, які дазваляў шумілінскім футбалістам спакойна давесці сустрэчу да перамогі. Але ачкі патрэбны былі і гасцям. Пенальці ў бок нашай каманды – 3:2.  Шумілінскія  футбалісты самааддана абараняліся, у гасцей практычна няма галявых момантаў.  Але далей разыгралася сапраўдная драма. Дададзены час, апошняя атака лепельскіх футбалістаў і мяч нейкім цудам залятае ў вароты – 3:3.
У другім  матчы суботы ФК “Міёры” з лікам 4:2 абыграла “Полацкгаз”.
Упартая барацьба за пападанне ў прызавую тройку працягваецца. ФК “Шуміліна” набраў аднолькавую колькасць ачкоў з глыбоцкімі футбалістамі. Каманды займаюць другі і трэці радкі. У наступным туры яны сыграюць паміж сабой у Шуміліне, і гэта будзе сустрэча, якая можа істотна паўплываць на размеркаванне месцаў у групе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *